Kurt Schork Awards 2024 чакае заяўкі

Падавацца на прэмію Курта Шорка ў галіне міжнароднай журналістыкі могуць журналісты-фрылансеры, мясцовыя рэпарцёры і вядучыя навін з усяго свету. Пераможцы атрымліваюць грашовы прыз у памеры 5000 долараў ЗША.

Kurt Schork Awards 2024 чакае заяўкі
Ілюстрацыя з сайта ksmfund.org

Дэдлайн падачы заяўкі: 31 траўня 2024 года

Узнагароды ўручаюцца за выдатныя дасягненні і смеласць у асвятленні канфліктаў, карупцыі, несправядлівасці і праблем правоў чалавека. Прэмія для прафесіяналаў СМІ, рэпарцёраў друкаваных і анлайн-выданняў.

Усяго ўручаецца тры катэгорыі ўзнагарод:

  • Прэмія пазаштатных журналістаў: прызнанне журналістаў-фрылансераў, якія падарожнічаюць у зоны сусветных канфліктаў з вялікай асабістай рызыкай.
  • Прэмія мясцовага рэпарцёра: прызнанне часта ігнаруемай працы журналістаў, якія працуюць у складаных абставінах і пішуць пра падзеі на сваёй радзіме.
  • Прэмія News Fixer Award: прызнанне працы мясцовых журналістаў ці экспертаў, звычайна нанятых замежнымі карэспандэнтамі, чые рэкамендацыі і мясцовыя веды граюць жыццёва важную ролю ў забеспячэнні міжнароднага асвятлення падзей з цяжкіх, небяспечных ці варожых месцаў.

Удзельнікі прэмій Local Reporter і Freelance Awards павінны прадаставіць па тры артыкулы, апублікаваныя ў перыяд з 1 чэрвеня 2023 года па 31 траўня 2024 года. Суддзі будуць звяртаць увагу на журналісцкае майстэрства, а таксама на доказы рашучасці і смеласці пры падрыхтоўцы матэрыялаў.

Прэтэндэнты на прэмію News Fixer Award павінны прадаставіць тры рэкамендацыі ад замежных карэспандэнтаў, з якімі яны працавалі. Аценьваецца ўменне выдатна шукаць навіны, прапаноўваць сюжэтныя лініі і забяспечваць лагістычную падтрымку.

Падаць заяўку

Падзяліцца:

ksmfund.org

25 сакавіка 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыKurt Schork Awards 2024 чакае заяўкі

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць