Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Прэмія Наталлі Арсенневай уручаецца аўтарам і аўтаркам паэтычных кніг, выдадзеных у 2026 годзе.
Дэдлайн: 22 лютага 2026 года
Правам намінавання валодаюць самі аўтары/аўтаркі паэтычных кніг, выдавецтвы, сябры журы, сябры аргкамітэта, творчыя аб’яднанні, культурніцкія інстытуцыі, СМІ.
Мэты прэміі — ушанаванне памяці выдатнай беларускай паэткі Наталлі Арсенневай і вызначэнне найлепшай беларускамоўнай кнігі паэзіі. Прэмія ўручаецца за паэтычную кнігу, напісаную на беларускай мове і выдадзеную ўпершыню ў папяровым або электронным выглядзе або ў фармаце аўдыякнігі ў годзе, што папярэднічае году намінацыі.
Адсутнічаюць абмежаванні для аўтараў кніг паводле ўзросту, грамадзянства, месца жыхарства і месца публікацыі твораў. Намінуюцца кнігі жывых аўтараў. У выключных выпадках і пры наяўнасці абгрунтаваных прычын аргкамітэт прэміі можа прыняць рашэнне зашыфраваць дзеля бяспекі назву кнігі і імя аўтара.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт