Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Міжнародны цэнтр для журналістаў (ICFJ) пры падтрымцы YouTube прымае заяўкі на News Creator Award за выдатныя дасягненні ў галіне незалежнай відэажурналістыкі.
Дэдлайн заявак: 15 студзеня 2025 года
Узнагарода ад ICFJ і YouTube будзе ўручана незалежным журналістам і аўтарам навін з усяго свету, якія ствараюць высакаякасныя і дакладныя навіны ў інтарэсах грамадства. ICFJ упершыню ўручае ўзнагароду такога кшталту незалежным журналістам і стваральнікам лічбавага кантэнту.
«Узнагарода прысуджаецца наватарам навін, якія трансфармуюць спажыванне і тое як мы дзелімся важнымі гісторыямі. Гэтыя медыямейкеры паказваюць нам, што, калі навіны даступныя і дакладныя, людзі не проста спажываюць інфармацыю — яны давяраюць ёй», – сказала Мэгі Фарлі, старшы дырэктар па інавацыях ICFJ.
«Паколькі медыяландшафт развіваецца, YouTube працягвае падаваць доступ да крытычна важных навін, якім давяраюць гледачы, як ад традыцыйных медыя, так і ад асобных медыямейкераў. Мы ганарымся тым, што далучыліся да ICFJ, каб ушанаваць неверагодную працу незалежных відэажурналістаў і відэамейкераў», — сказаў Цім Кац, віцэ-прэзідэнт па партнёрстве YouTube.
Падаць заяўкі могуць як адзіночныя аўтары, так і супрацоўнікі рэдакцый, якія налічваюць да 20 чалавек.
Восем пераможцаў будуць узнагароджаныя на Міжнародным фестывалі журналістыкі, які пройдзе ў 2025 годзе ў Перуджы, Італія.
Перакладзена Прэс-клубам Беларусь
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт