Прэмія Online Journalism Awards 2024

Online Journalism Awards 2024, прэмія ў галіне анлайн-журналістыкі для рэдакцый усіх тыпаў: сайтаў, блогаў, падкастаў і ўсіх лічбавых платформаў, на якіх журналісты стварылі кантэнт. 

Прэмія Online Journalism Awards 2024
Ілюстрацыя: Unsplash

Дэдлайн падачы заявак: 9 траўня 2024 года

Прымаюцца работы, апублікаваныя у перыяд з 26 траўня 2023 года па 30 красавіка 2024 года. 

Удзельнікі разбіваюцца на катэгорыі ў залежнасці ад колькасці супрацоўнікаў:

  • мікра-рэдакцыя: у арганізацыі павінна быць не больш за 15 супрацоўнікаў;
  • маленькая рэдакцыя: у арганізацыі працуе ад 16 да 50 супрацоўнікаў;
  • сярэдняя рэдакцыя: у арганізацыі працуе ад 51 да 250 супрацоўнікаў;
  • вялікая рэдакцыя: у арганізацыі працуе больш за 250 супрацоўнікаў.

Удзел платны, кошт удзелу залежыць ад памераў рэдакцыі.

Заяўкі могуць быць прадстаўлены на любой мове, але, калі заяўка пададзена не на англійскай, трэба дадаць пераклад на англійскую мову.

У конкурсе могуць узяць удзел як прыватныя асобы, так і арганізацыі.

Падаць заяўку

Перакладзена на беларускую мову Прэс-клубам Беларусь

Падзяліцца:

awards.journalists.org

16 красавіка 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць