Прэмія UNESCO/Guillermo Cano World Press Freedom Prize 2026

На прэмію UNESCO/Guillermo Cano World Press Freedom Prize 2026 могуць быць намінаваныя журналісты і арганізацыі, чыя дзейнасць спрыяе свабодзе прэсы.

Прэмія UNESCO/Guillermo Cano World Press Freedom Prize 2026
Guillermo Cano, фота з сайта арганізатараў прэміі

Дэдлайн заявак: 15 лютага 2026 года

Сусветная прэмія ЮНЕСКА/Гільерма Кано (UNESCO/Guillermo Cano World Press Freedom Prize) за ўнёсак у справу свабоды слова прысуджаецца за садзейнічанне або значны ўклад у справу абароны свабоды прэсы ва ўсім свеце, асабліва калі такая дзейнасць звязана з рызыкай. Памер прэміі: 25 000 долараў ЗША.

Дзяржавы-сябры ЮНЕСКА, міжнародныя і рэгіянальныя, прафесійныя і няўрадавыя арганізацыі, якія займаюцца пытаннямі, звязанымі з журналістыкай і свабодай слова, могуць вылучыць да трох кандыдатур.

Пераможца будзе названы на цырымоніі, якая пройдзе 3 мая 2025 года, у Сусветны дзень свабоды друку.

Прымаюцца заяўкі на англійскай і французскай мовах, якія ўключаюць кароткую біяграфію намінанта.

Прэмія названа ў гонар Гільерма Кано Ісасы, калумбійскага журналіста, які быў забіты перад офісам сваёй газеты El Espectador у Багоце, Калумбія, 17 снежня 1986 года.

ПАДРАБЯЗНАСЦІ

Перакладзена Прэс-клубам

Падзяліцца:

Пресс клуб Беларусь

19 студзеня 2026 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыПрэмія UNESCO/Guillermo Cano World Press Freedom Prize 2026

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць