Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Фотажурналісткі, якія працуюць у небяспечных умовах, могуць быць намінаваныя на прэмію Ані Нідрынгхаўс. Прэмія заснавана ў гонар фатографкі Associated Press Ані Нідрынгхаўс, забітай паліцэйскім у Афганістане ў 2014 годзе падчас прэзідэнцкіх выбараў.
Дэдлайн заявак: 17 снежня 2023 года
Міжнародны фонд жанчын, якія працуюць у СМІ (IWMF), запрашае кандыдатак падаваць заяўкі. Кандыдаткі на прэмію могуць вылучаць самі сябе.
Дасылайце заяўкі на англійскай мове. Для ўдзелу ў конкурсе неабходна адправіць 12 фотаздымкаў.
Пераможца конкурсу атрымае грашовы прыз памерам 20 000 долараў ЗША, і яе работы будуць дэманстравацца на выстаўках.
Перакладзена на беларускую мову Прэс-клубам
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт