/home/press-club-pro/sites/press-club-pro/wp-content/themes/press-club/parts/post-magchymasci.php on line
10
">
Прэс-канферэнцыя да Дня палітвязня
Прэс-канферэнцыю ладзяць ініцыятыва «Палітвязынка» ў супрацы з Беларускім домам. Пра рэальную сітуацыю ў жаночых калоніях.
Калі: 21 траўня (аўторак) у 11:00 (па Варшаве)
Дзе: у Беларускім доме (ul. Kryniczna 6, Варшава)
На сустрэчы выступяць:
- Міа Міткевіч – былая палітзняволеная, асуджаная на 3 гады калоніі. Цалкам адбыла тэрмін, выйшла на волю восенню 2023 года;
- Дарʼя Афанасьева – былая палітзняволеная, асуджаная на 2,5 гады калоніі. Цалкам адбыла тэрмін. У Дарʼі хранічная астма, таму з-за працы з ненатуральнымі тканінамі ў калоніі ў яе пачаліся праблемы з бронхамі. Вызвалілася 30 сакавіка 2024 года;
- Аляксандр Лойка (па зуму) – муж палітзняволенай Ірыны Слаўнікавай, асуджанай на пяць гадоў калоніі. Ірына Слаўнікава – журналістка, працавала на польскім тэлебачанні. На гэты момант адбывае тэрмін у Гомельскай жаночай калоніі.
На прэс-канферэнцыі будуць абмяркованы пытанні памілавання і ўмовы ўтрымання ў жаночых калоніях.
Акрамя таго:
- вы пачуеце меркаванне былых палітзняволеных аб перамовах з рэжымам і стратэгіях вызвалення;
- ўдзельнікі прэс-канферэнцыі падзеляцца думкамі аб прапагандысцкіх фільмах пра палітвязняў;
- будуць названы імёны жанчын за кратамі, здароўе якіх у вельмі кепскім стане;
- распавядуць пра палітвязняў з цяжкімі захворваннямі (анкалогія) і пра тых, хто ў зняволенні стаў інвалідам;
- распавядуць пра віды дапамогі палітвязням.
Паведаміць пра жаданне прыняць удзел можна на info@belaruskidom.eu
16 мая 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі.
Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiПрэс-канферэнцыя да Дня палітвязня