Прэс-клуб Беларусь і Deutsche Welle Akademie аб’яўляюць набор ментараў

Прэс-клуб Беларусь сумесна з Deutsche Welle Akademie аб’яўляе набор ментараў для падтрымкі беларускіх журналістаў у выгнанні. Калі ў вас ёсць медыякампетэнцыі і жаданне дапамагчы, гэта ваш шанец стаць часткай значнага праекту.

Прэс-клуб Беларусь і Deutsche Welle Akademie аб’яўляюць набор ментараў

Дэдлайн падачы заявак: 23 лютага 2025 года

Праграма Space for Freedom фінансуецца Федэральным міністэрствам замежных спраў Германіі ў рамках Ініцыятывы Ханны Арэндт і прапануе прафесійную падтрымку беларускім журналістам, якія працуюць над сваімі праектамі за мяжой.

Прыярытэтныя напрамкі:

  • аўдыёпрадакшн;
  • відэапрадакшн;
  • кантэнт-аналіз;
  • сторытэлінг;
  • дата-журналістыка;
  • расследавальніцкая журналістыка.

Кожны ментар будзе курыраваць адзін або некалькі праектаў. Чаканы час працы над адным праектам складае 10 працоўных дзён ці 80 гадзін.

Як падаць заяўку: дасылайце свае прапановы на  email academy@press-club.pro. У лісце пазначце:

  • тэма ліста: «Space for Freedom. Ментарства»;
  • чаканае ўзнагароджанне за дзень ці гадзіну працы;
  • прафесійнае рэзюмэ;
  • напрамак, з якім вы б хацелі працаваць.

Прэс-клуб Беларусь

Падзяліцца:

Прэс-клуб Беларусь

17 лютага 2025 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiВакансііПрэс-клуб Беларусь і Deutsche Welle Akademie аб’яўляюць набор ментараў

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць