Прэс-клуб Беларусь шукае праектнага менеджара ў каманду

Прэс-клуб адкрывае новую вакансію. Шукаем праектнага менеджара. Лакацыя: Варшава, Польша. Занятасць: поўная.

Асноўныя абавязкі:

  • Распрацоўка праектаў і бюджэтаў для іх пад кіраўніцтвам аперацыйнага дырэктара.
  • Падрыхтоўка прэзентацыйных і маркетынгавых матэрыялаў для прэзентацыі праектаў.
  • Кантроль рэалізацыі праектаў, камунікацыя з камандамі праектаў па іх рэалізацыі, вырашэнне паўсталых праблем і ініцыяванне адпаведных карэктавальных дзеянняў.
  • Ацэнка эфектыўнасці праектаў, вядзенне дакументацыі і справаздачнасці па праектах.
  • Разглядаць, аналізаваць і першапачаткова сцвярджаць выдаткі па праекце; правяраць поўнасць і дакладнасць дакументацыі, правяраць адпаведнасць бюджэтным лімітам і крытэрам дапушчальнасці — пад кіраўніцтвам фінансавага дырэктара.
  • Усталяванне і падтрыманне адносін з партнёрамі па пытаннях планавання, рэалізацыі, справаздачнасці і фандрайзінгу для праектаў.
  • Выяўленне магчымасцяў супрацы з усімі зацікаўленымі бакамі для дасягнення максімальных вынікаў і ўсталявання стратэгічных партнёрскіх адносін.
  • Пошук новых магчымасцяў і ўсталяванне новых партнёрскіх адносін.

Патрэбныя адукацыя і досвед:

  • Ступень бакалаўра ці магістра ў вобласці камунікацый, менеджменту, міжнародных адносін ці ў іншай сумежнай вобласці.
  • Не меней за 2 гады досведу ў кіраванні грантамі, праектамі з некалькімі партнёрамі ў прыватных ці некамерцыйных арганізацыях.
  • Веданне сітуацыі ў Беларусі, асаблівасцяў развіцця медыясектара ў нестабільных умовах, досвед працы з медыя і/ці арганізацыямі грамадзянскай супольнасці ў выгнанні і/ці ўнутры Беларусі.
  • Разуменне і ўжыванне патрэбных мер бяспекі пры распрацоўцы і рэалізацыі актыўнасцяў.
  • Досвед у падрыхтоўцы справаздач і прэзентацый.
  • Досвед працы ў вобласці фандрайзінгу будзе перавагай.

Патрэбныя навыкі:

  • Уменне расстаўляць прыярытэты і працаваць у рэжыме шматзадачнасці.
  • Здольнасць знаходзіць, аналізаваць і структураваць інфармацыю.
  • Выдатныя навыкі пісьмовай і вуснай камунікацыі.
  • Здольнасць быць максімальна асцярожнымі і захоўваць канфедынцыйнасць падчас выканання сваіх абавязкаў.
  • Добрыя арганізатарскія здольнасці, уменне працаваць індывідуальна і ў камандзе.
  • Увага да дэталяў і накіраванасць на вынік.
  • Свабоднае валоданне англійскай, рускай і беларускай мовамі. Дадатковае валоданне польскай мовай будзе перавагай.

Што мы прапануем:

  • Магчымасць легалізацыі пры неабходнасці.
  • Гнуткі графік працы анлайн і афлайн.
  • Офіс у цэнтры Варшавы.
  • Дружная і дасведчаная каманда.
  • Цікавыя задачы і магчымасць ажыццявіць свае ідэі.
  • Вонкавае і ўнутранае навучанне, абмен ведамі ўнутры арганізацыі.

Калі вы зацікаўлены, калі ласка, адпраўце сваё рэзюмэ і суправаджальны ліст па адрасе office@solidarityby.eu з пазначэннем: “PCB Project Manager”.

У суправаджальным лісце напішыце, калі ласка, як вашы навыкі і папярэдні/бягучы прафесійны досвед адпавядаюць абавязкам і навыкам, пазначаным для дадзенай ролі.

У лісце да нас таксама падайце кантакты двух чалавек, якія могуць даць вам рэкамендацыі і інфармацыю пра ваш прафесійны досвед. Мы звяжамся толькі з кандыдатамі, якія прайшлі адбор.

Важна. У суправаджальным лісце ці ў рэзюмэ, калі ласка, дадайце тэкст пра вашу згоду на апрацоўку асабістых дадзеных: «Я пагаджаюся на апрацоўку маіх асабістых дадзеных з мэтай працаўладкавання ў адпаведнасці з арт. 6 падзел 1 літара A Рэгламент (ЕЗ) 2016/679 Еўрапейскага парламента і Рады ад 27 красавіка 2016 г. пра абарону фізічных асоб у дачыненні да апрацоўкі персанальных дадзеных і пра вольнае перасоўванне такіх дадзеных, а таксама пра скасаванне Дырэктывы 95/46/ ЕЗ (Агульны рэгламент па абароне дадзеных)».

Падзяліцца:

21 сакавіка 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiВакансііПрэс-клуб Беларусь шукае праектнага менеджара ў каманду

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць