Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Праца афлайн у Варшаве. Поўны працоўны дзень.
Што такое MediaPort?
Утульная прыязная прастора ў цэнтры Варшавы, галоўная місія якой – дапамагаць журналістам, якія вымушана з’ехалі з краіны. Ёсць каворк, залі для сустрэч, кухня. Тут працуюць журналісты і журналісткі, рэдакцыі, праходзяць івэнты на актуальныя для медыйшчыкаў тэмы, працуе Медыя Акадэмія.
Каго шукаем?
Гаспадыню або гаспадара нашай прасторы, здольную (здольнага) ўзаемадзейнічаць з рознымі людзьмі, самастойна выбудоўваць працэсы і змяняць іх пры неабходнасці, а таксама ствараць утульнасць і падтрымліваць парадак у нашым каворкінгу. Каманднага гульца, што жадае стаць часткай каманды Прэс-клуба.
Што трэба ўмець і любіць?
Дабразычліва камунікаваць, быць стрэсатрывалым і гнуткім чалавекам, адкрытым да новых ідэй і выклікаў, любіць парадак і чысціню, ну і, канешне, умець працаваць з дакументамі. Знаёмства са светам медыя, досвед працы ў сацсетках і навыкі працы з Excel – пажаданыя.
А якія ўмовы працы?
Гэта праца афлайн, у офісе ў цэнтры горада. Праца з людзьмі, якія вераць, што іх справа – адна з самых важных. Заробак канкурэнтаздольны, па выніках сумоўя.
Калі адчуваеце, што праца для вас, дасылайце рэзюмэ на пошту press-club@solidarityby.eu. У тэме ліста пазначце “Вакансія MediaPort”. Калі ў вас ёсць нехта, хто можа вас парэкамендаваць (з беларускіх медыяў), напішыце пра гэта.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт