Канферэнцыя па кліматычнай журналістыцы ва Усходняй Еўропе і краінах Каўказа (Тбілісі)

n-ost шукае спікераў для канферэнцыі па кліматычнай журналістыцы, якая пройдзе 27-29 жніўня ў Тбілісі (Грузія). Тэма канферэнцыі: як зрабіць кліматычны крызіс актуальнай тэмай грамадскай дыскусіі ў рэгіёне.

Канферэнцыя па кліматычнай журналістыцы ва Усходняй Еўропе і краінах Каўказа (Тбілісі)
Ілюстрацыя: Mitch Gaiser/Unsplash

Дэдлайн падачы заявак: 15 сакавіка 2024 года

Прадстаўнікоў медыя запрашаюць падаць прапановы для праграмы канферэнцыі.

Вы можаце:

  • прапанаваць семінары па канкрэтных кліматычных тэмах і журналісцкіх навыках;
  • распавесці, як вы працавалі над сваімі кліматычнымі публікацыямі – збіралі дадзеныя, супрацоўнічалі на міжнародным узроўні;
  • падзяліцца асабістым досведам таго, як вы ўбудоўвалі мясцовую гісторыю на тэму клімата ў глабальны кантэкст;
  • расказаць, якіх дакладчыкаў вы хацелі б бачыць;
  • адзначыць, якія тэмы або навыкі вам патрэбныя для кліматычных справаздач.

У арганізатараў ёсць магчымасць пакрыць выдаткі на праезд і пражыванне дакладчыкаў.

Адправіць прапанову

Падзяліцца:

n-ost.org

6 сакавіка 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКанферэнцыi i паездкiКанферэнцыя па кліматычнай журналістыцы ва Усходняй Еўропе і краінах Каўказа (Тбілісі)

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць