Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Падавацца на dok.incubator могуць рэжысёры, прадзюсары і мантажоры дакументальных фільмаў у стадыі rough cut да ўдзелу ў майстар-класе 2025 года.
Дэдлайн падачы заявак: 27 студзеня 2025 года
Праграма складаецца з трох сесій. Яна будзе доўжыцца 8 месяцаў.
Удзельнікаў чакае інтэнсіўная праца над мантажом, маркетынгам і стратэгіяй прасоўвання, а таксама зваротная сувязь ад міжнародных экспертаў.
Гэта магчымасць пры дапамозе дасведчаных ментараў ператварыць чарнавы мантаж у якасны фільм. За апошнія 13 гадоў майстэрня dok.incubator дапамагла чатырнаццаці фільмам патрапіць на конкурсы Sundance Film Festival, каля сарака фільмаў былі паказаны на IDFA і шэсць былі намінаваныя на Еўрапейскую кінапрэмію.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт