GLOBAL PEACE PHOTO AWARD 2024

Прэмія Global Peace Photo Award прысуджаецца фатографам з усяго свету, чые здымкі адлюстроўваюць намаганні чалавека ў дасягненні міра. Галоўны прыз: 7000 еўра. 

GLOBAL PEACE PHOTO AWARD 2024
Фота: Carla Kogelman - Majella Parc/Global Peace Photo Award 2023

Дэдлайн падачы заявак: 19 траўня 2024 года

Global Peace Photo Award заахвочвае прафесійных фатографаў візуалізаваць тое, што дае надзею: падтрымку бежанцаў, барацьбу з беднасцю, паспяховыя прыродаахоўныя праекты, бунт супраць несправядлівасці, важныя дасягненні ў медыцыне і ахове навакольнага асяроддзя, аднаўленне разбураных гарадоў.

Работы пераможцаў будуць выстаўлены ў аўстрыйскім парламенце на працягу года і трапяць у пастаянную калекцыю твораў мастацтва аўстрыйскага парламента. 

Акрамя галоўнага прыза, тры пераможцы ў катэгорыі «Гісторыі» атрымаюць па 1000 еўра, адзін пераможца ў катэгорыі «Адна фатаграфія» атрымае 1000 еўра і пераможца ў катэгорыі  Childen’s Peace Image of the Year атрымае 1000 еўра. 

Таксама ўсе пераможцы будуць адзначаны медалём свету імя Альфрэда Фрыда і запрошаны на цырымонію ўзнагароджання ў Вену ў верасні 2024 года з пакрыццём транспартных расходаў і пражывання. 

Падаць заяўку

Перакладзена на беларускую мову Прэс-клубам Беларусь

Падзяліцца:

globalpeacephotoaward.org

30 красавіка 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць