Прыём заявак на конкурс J4T AWARDS 2024

Конкурс ладзіць праваабарончая ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць». Падавацца могуць як асобныя журналісты і журналісткі, так і рэдакцыі СМІ.

Прыём заявак на конкурс J4T AWARDS 2024
Ілюстрацыя з сайта j4t.info

Дэдлайн падачы заяўкі: 20 лістапада 2024 года

Мэта конкурсу J4T AWARDS — павысіць прафесійныя навыкі працаўнікоў СМІ ў галіне роўнасці і недыскрымінацыі, паспрыяць развіццю сацыяльнай журналістыкі, павысіць пазітыўную бачнасць уразлівых групаў насельніцтва Беларусі.

Катэгорыі конкурсу: 

  • Матэрыял на тэматыку роўнасці і недыскрымінацыі. Прымаюцца артыкулы, фотарэпартажы, відэа-, аўдыаматэрыялы,  радыёперадачы, якія прасоўваюць ідэю роўнасці і недыскрымінацыі ўразлівых сацыяльных групаў у беларускім грамадстве. Яны павінны быць апублікаваныя ў перыяд з 1 лістапада 2023 года па 31 кастрычніка 2024 года. Адзін аўтар можа падаць на конкурс не больш за тры працы.
  • Рэдакцыя года. У намінацыі можа быць вылучаная рэдакцыя СМІ, якая ў 2024 годзе ў сваіх матэрыялах прасоўвала ідэі роўнасці ды інклюзіі, распавядала пра праблемы, з якімі сутыкаюцца прадстаўнікі ўразлівых групаў у Беларусі і краінах рэлакацыі.
  • Асоба года. Адмысловая намінацыя J4T за ўнёсак у развіццё ініцыятывы і праваабарончага руху ў Беларусі ў 2024 годзе.

Вынікі прэміі будуць абвешчаныя не пазней 20 снежня 2024 года.

ПАДРАБЯЗНАСЦІ

Падзяліцца:

j4t.info

11 кастрычніка 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыПрыём заявак на конкурс J4T AWARDS 2024

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць