Прыём заявак на конкурс True Story Award 2026

На конкурс True Story Award 2026 могуць быць прадстаўлены рэпартажы з усяго свету. Тэксты павінны быць апублікаваны ў перыяд з 1 кастрычніка 2024 года па 30 верасня 2025 года ў штодзённых ці штотыднёвых газетах, часопісах ці ў інтэрнэце.

Прыём заявак на конкурс True Story Award 2026
Ілюстрацыя: скрыншот з сайта арганізатараў

Дэдлайн падачы заявак: 31 кастрычніка 2025 года

Патрабаванні:

  • прымаюць тэксты ад 3000 да 17 000 слоў;
  • паўторна выдадзеныя тэксты, кнігі і рукапісы не прымаюцца;
  • візуальныя і аўдыёвізуальныя работы да ўдзелу не дапускаюцца;
  • эсэ, біяграфіі і гістарычная проза не прымаюцца;
  • тэксты могуць быць прадстаўлены аўтарамі ці рэдактарамі.

Намінацыі: 

  • True Story Award Research: прысуджаецца за высакаякаснае журналісцкае даследаванне. Пры аценцы ўлічваюцца: аб’ём даследавання, затрачаны час, аналіз дадзеных, складанасць атрымання інфармацыі і любыя прынятыя рызыкі.
  • True Story Award Storytelling: прысуджаецца за выбітную якасць тэксту. Улічваюцца структура і кампазіцыя тэксту, спалучэнне фактаў і прозы, вытанчанасць апавядання, якасць немастацкай літаратуры.
  • True Story Award Impact: прысуджаецца за ўплыў рэпартажу на грамадства. Улічваюцца каштоўнасць навін, водгук чытачоў, магчымыя наступствы ў палітыцы, бізнесе і грамадстве.

Пераможца ў кожнай катэгорыі атрымае грашовы прыз у памеры 20 000 долараў ЗША.

ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ

Падзяліцца:

https://truestoryaward.org/

22 верасня 2025 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыПрыём заявак на конкурс True Story Award 2026

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць