Прыём заявак на Global Shining Light Award

Узнагарода Global Shining Light Award прысуджаецца Глабальнай сеткай журналістаў-расследавальнікаў (GIJN ) за журналісцкія расследаванні, праведзеныя ў краінах, якія развіваюцца або краінах з пераходнай эканомікай ва ўмовах пагроз, ціску ці іншых рызык.

Прыём заявак на Global Shining Light Award
Ілюстрацыя з сайта gijn.org

Дэдлайн падачы заявак: 28 лютага 2025 года

Пераможцы Global Shining Light Award атрымаюць 2500 долараў ЗША і запрашэнне на Глабальную канферэнцыю журналістаў-расследавальнікаў у лістападзе 2025 года ў Куала-Лумпуры (Малайзія), каб паўдзельнічаць у цырымоніі ўручэння прэмій перад сотнямі сваіх калег з усяго свету.

Крытэрыі для заяўкі:

  • расследаванне звязана з краінамі, якія развіваюцца або краінамі пераходнага перыяду;
  • расследаванне апублікавана ў перыяд з 1 студзеня 2023 года да 31 снежня 2024 года;
  • адпавядае жанру журналісцкага расследавання;
  • раскрывае праблему, неправамерныя дзеянні ці карупцыйную схему, якія ўяўляюць сур’ёзную пагрозу грамадству;
  • расследаванне праводзілася пад пагрозай арышту, смерці, пазбаўлення волі, насілля ў дачыненні да саміх журналістаў або членаў іх сем’яў, або суправаджалася ціскам і запалохваннем.

ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ

Перакладзена на беларускую мову Прэс-клубам Беларусь

Падзяліцца:

gijn.org

13 снежня 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыПрыём заявак на Global Shining Light Award

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць