Прыём заявак на ICFJ Knight International Journalism Awards 2024

Прэмія Knight International Journalism Awards з 1998 года з’яўляецца цэнтральным элементам штогадовай прэміі ICFJ, што прысуджаецца журналістам і наватарам у галіне СМІ, якія праяўляюць незвычайную мужнасць у данясенні інфармацыі да аўдыторыі ў краінах, ахопленых канфліктамі, ці там, дзе ёсць праблемы са свабодай прэсы.

Прыём заявак на ICFJ Knight International Journalism Awards 2024
Ілюстрацыя: Nik Shuliahin/Unsplash

Дэдлайн падачы заявак: 8 лютага 2024 года

Лаўрэатамі міжнароднай журналісцкай прэміі ICFJ Knight могуць быць рэпарцёры, рэдактары, медыяменеджары або грамадзянскія журналісты, якія, нягледзячы на складаныя абставіны, ствараюць навіны.

Для падачы заяўкі трэба:

  • расказаць пра важнасць працы намінанта і чаму, на ваш погляд, гэтая праца вартая ўвагі міжнароднай супольнасці;
  • патлумачыць, як праца намінанта аказала значны ўплыў на грамадства і палепшыла жыццё людзей;
  • даслаць тры спасылкі на гісторыі, якія з’яўляюцца добрымі прыкладамі працы намінанта.

Пераможцаў будуць ушаноўваць 14 лістапада 2024 года на мерапрыемстве ICFJ 2024 Tribute to Journalists. Для атрымання дадатковай інфармацыі ICFJ можа звязвацца з намінантамі.

Па ўсіх дадатковых пытаннях можна звяртацца да Монікі Лопес mlopez@icfj.org .

Падаць заяўку

Перакладзена на беларускую мову Прэс-клубам

Падзяліцца:

www.icfj.org

17 студзеня 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыПрыём заявак на ICFJ Knight International Journalism Awards 2024

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць