Прыём заявак на прэмію імя Ежы Гедройця
Прэмія імя Ежы Гедройця — узнагарода за найлепшую арыгінальную кнігу на беларускай мове ў жанрах мастацкай і дакументальнай прозы.
Скрыншот з сайта penbelarus.org
Дэдлайн падачы заявак: 19 сакавіка 2025 года
З гэтага года намінаваць на прэмію можна аўдыякнігі, але яны павінны адпавядаць патрабаванням. Сярод іншага — гэта наяўнасць нумару ISBN. Калі аўдыякнігі маюць папяровыя выданні, што выходзілі да года намінацыі, то-бок не з’яўляюцца новымі кнігамі, яны не прымаюцца да ўдзелу ў прэміі.
Умовы ўдзелу:
- Кніга павінна быць выдадзена ўпершыню (больш за 50 % зместу кнігі публікуецца ў кнізе першы раз).
- Кніга, што намінуецца на конкурс, мусіць быць выдадзена ў папяровым або электронным фармаце або ў фармаце аўдыякнігі паміж 1 студзеня і 31 снежня 2024 года.
- Адсутнічаюць абмежаванні для аўтараў кніг паводле ўзросту, грамадзянства, месца жыхарства і месца публікацыі твораў.
- Аўтар кнігі мусіць выказаць згоду на ўдзел яго кнігі ў конкурсе.
- Можна падаць любую колькасць кніг аднаго аўтара.
ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ
5 сакавіка 2025 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі.
Падрабязней...