Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Глабальная прэмія True Story Award 2024 шукае лепшыя рэпартажы з усяго свету, якія асвятляюць падзеі з розных пунктаў гледжання. Могуць быць прадстаўлены тэксты на дзесяці розных мовах.
Дэдлайн заявак: 5 лістапада 2023 года, да 12:00 АМ (CEST)
Прымаюцца тэксты, апублікаваныя ў перыяд з 1 верасня 2022 года па 30 верасня 2023 года.
Тэксты, напісаныя не па-англійску, прымаюцца з анатацыяй на англійскай мове. Ацэніваць тэксты будзе журы з 36 экспертаў, вядомых у галіне журналістыкі.
Умовы:
Аб’ём тэксту складае не менш за 15 000 і не больш 85 000 знакаў (уключаючы прабелы).
Не могуць намінавацца: другасныя публікацыі, кніжныя публікацыі і рукапісы; візуальныя і аўдыёвізуальныя працы; эсэ, біяграфіі і гістарычная дакументальная проза.
Тэксты могуць быць прадстаўлены аўтарамі ці рэдактарамі. Фактам падачы заяўкі аўтары пацвярджаюць, што іх праца сапраўды з’яўляецца расследаваннем рэальных падзей і адпавядае прафесійным стандартам журналістыкі.
У выпадку намінацыі аўтары дазваляюць арганізатарам прэміі перавесці і апублікаваць іх тэксты на англійскай мове на сайце www.truestoryaward.org, а таксама на нямецкай мове ў фестывальным выданні, якое выпускаецца да штогадовага ўручэння прэміі.
Тры аўтары ў кожнай з 12 катэгорый будуць намінаваныя на прэмію True Story Award 2024. Яны атрымаюць запрашэнне на фестываль True Story у Берне ў канцы траўня 2024 года.
Прызы:
1 месца — 25 000 швейцарскіх франкаў;
2 месца — 15 000 швейцарскіх франкаў;
3 месца — 10 000 швейцарскіх франкаў.
Перакладзена Прэс-клубам Беларусь
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт