Стыпендыя Reham Al-Farra Memorial Journalism Fellowship 2024

Стыпендыя Reham Al-Farra Memorial Journalism Fellowship гэта магчымасць для маладых журналістаў з краін з пераходнай эканомікай пазнаёміцца з дзейнасцю Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Праграма праводзіцца ў штаб-кватэры ААН у Нью-Йорку.

Стыпендыя Reham Al-Farra Memorial Journalism Fellowship 2024
Ілюстрацыя: Michael Discenza/Unsplash

Дэдлайн падачы заявак: 15 сакавіка 2024 года

Падаць заяўкі могуць прафесійныя журналісты ва ўзросце ад 22 да 35 гадоў. На працягу 3-тыднёвай праграмы стыпендыяты наведаюць адмысловыя брыфінгі, возьмуць інтэрв’ю ў высокапастаўленых службовых асоб і абмяняюцца ідэямі з калегамі з усяго свету.

У папярэднія гады стыпендыяты RAF сустракаліся з Генеральным сакратаром ААН, намеснікам Генеральнага сакратара, Старшынёй Генеральнай Асамблеі і пастаяннымі прадстаўнікамі пры Арганізацыі Абʼяднаных Нацый. У рамках праграмы таксама арганізуюцца візіты ў розныя медыя, такія як The New York Times, The Wall Street Journal і ProPublica.

Падаць заяўку

Пераклад на беларускую: Прэс-клуб

Падзяліцца:

www.un.org

7 лютага 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКанферэнцыi i паездкiСтыпендыя Reham Al-Farra Memorial Journalism Fellowship 2024

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць