Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Інфармацыйнае бюро Belarus in Focus у партнёрстве з Прэс-клубам аб’яўляе сёмы міжнародны конкурс для журналістаў, якія пішуць пра Беларусь для замежных аўдыторый — Belarus in Focus 2017.
Вы пісалі пра Беларусь у замежныя СМІ у 2017 годзе? Тады гэты конкурс для вас.
Мы прымаем матэрыялы, апублікаваныя ў перыяд з 1 студзеня па 31 снежня 2017 года. Гэта могуць быць тэксты пра беларускую палітыку, эканоміку, міжнародныя стасункі, культуру і пра ўсё, што звязана з Беларуссю. Падрабязныя правілы вы можаце знайсці тут.
Апошні дзень прыёма заявак — 15 сакавіка 2018 года. Дасылайце свае працы па спасылцы.
Артыкулы ацэніць міжнароднае журы, якое складаецца з медыяпрафесіяналаў з розных краінаў свету.
Журы:
Адбор будзе праходзіць па дзвюх намінацыях:
Журы абярэ трох пераможцаў у кожнай намінацыі. Пераможцы атрымаюць:
Сродкі можна выкарыстаць на ўдзел у адукацыйных праграмах, набыццё абсталявання, журналісцкія паездкі і г.д.
Мы раім дасылаць свае матэрыялы ў перакладзе на англійскую — асноўную мову конкурсу. Аднак сябры журы змогуць прачытаць артыкулы на беларускай, польскай, украінскай, рускай, французскай, нямецкай, іспанскай, чэшскай, італьянскай і рэкамендаваць лепшыя працы да перакладу для далейшага ўдзелу ў конкурсе.
Афіцыйны сайт конкурсу www.competition2017.belarusinfocus.info
Арганізатар конкурсу — Інфармацыйнае бюро Belarus in Focus. (https://belarusinfocus.info)
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт