Публічная лекцыя Сяргея Сахарава

Публічная лекцыя Сяргея Сахарава

Лятучы ўніверсітэт і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі прадстаўляюць цыкл публічных лекцый «Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні»

СЯРГЕЙ САХАРАЎ

ПЛЮС-МІНУС ДВАЦЦАЦЬ ГАДОЎ: ШТО АДБЫВАЕЦЦА З МЕДЫЯ СЁННЯ І ЧЫМ ГЭТА АДГУКНЕЦЦА ЗАЎТРА?

У 1939 годзе, каментуючы дэманстрацыю тэлебачання на сусветнай выставе, адзін з аглядальнікаў “Нью-Ёрк Таймс” пісаў: «Праблема тэлебачання ў тым, што людзі павінны сядзець і трымаць свае вочы прылепленымі да экрана; сярэдняя амерыканская сям’я не мае на гэта столькі вольнага часу». Калі зараджалася тэлебачанне, многія прагнозы будучыні гэтага феномену гучалі скептычна — здавалася, што яму няма месца ў тым ладзе жыцця, які ўсталяваўся ў звычайнага чалавека. Аднак сталася наадварот — гэты кірунак масмедыя так моцна паўплываў на людзей, што гэта чалавек з цягам часу пачаў выбудоўваць свой распарадак дня ў адпаведнасці з праграмай перадач улюбёных тэлеканалаў.

Вы скажаце, што Вас гэта не датычыць, бо вы ўжо даўно не аматар тэлебачання? Але ж са з’яўленнем Інтэрнэту і перамяшчэннем масмедыя ў прастору глабальнай сеткі гэты працэс ўплыву на чалавека, яго свядомасць, сістэму каштоўнасцяў, матывацыю дзеянняў стаў яшчэ больш адчувальным. Сёння цалкам відавочна, што медыясфера — гэта не толькі крыніца інфармавання, трансляцыі культурных мадэляў, гэта важны фактар фармавання чалавека.

Дзе апынуліся медыя сёння? Чаму вакол так шмат «жаўцізны»? Што не так з беларускім медыярынкам? Як праз некалькі гадоў медыя могуць змяніць жыццё звычайнага беларуса ў долі секунды?

Разважаючы пра будучыню Беларусі, нельга абмінуць аналіз трэндаў, тэндэнцый і кірункаў развіцця сучаснай журналістыкі, узаемаадносін СМІ і сучаснага грамадства.

20 траўня 2016 г. Лятучы ўніверсітэт і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі ў межах цыкла «Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні” запрашаюць на адкрытую лекцыю Сяргея Сахарава, галоўнага рэдактара інтэрнэт-часопіса пра Мінск CityDog.by. Разважаючы пра сучасныя медыя, мы пагаворым таксама пра пазіцыянаванне інтэрнэт-выданняў, перспектывах стварэння “машыны часу” і пра тое, як гэта паўплывае на сродкі масавай інфармацыі.

Лекцыя “Плюс-мінус дваццаць гадоў: што адбываецца з медыя сёння і чым гэта адгукнецца заўтра?” будзе праходзіць у крэатыўнай прасторы “ЦЭХ” (вул. Кастрычніцкая, 16), пачатак а 18.30. Уваход вольны!

Відэазапісы папярэдніх лекцый і анонсы наступных падзей шукайце на нашым сайце: http://fly-uni.org/

Падзяліцца:

19 мая 2016 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiАрхiўПублічная лекцыя Сяргея Сахарава

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць