Пярнускі фестываль фільмаў пачынае прыём заявак

На фестываль прымаюцца дакументальныя фільмы, якія асвятляюць дзейнасць чалавека ў сацыяльным, гістарычным ці экалагічным кантэкстах. Дапускаецца выкарыстанне новых аўдыёвізуальных формаў.

Пярнускі фестываль фільмаў пачынае прыём заявак
Ілюстрацыя: Ilya Orehov/Unsplash

Дэдлайн падачы заяўкі: 1 чэрвеня 2024 года

Фестываль пройдзе з 6 па 13 кастрычніка 2024 года ў Пярну (Эстонія) і з 13 па 20 кастрычніка 2024 г. у іншых гарадах Эстоніі. Восенню 2024 года адабраныя фільмы будуць паказаны ў Эстонскім мастацкім музеі ў Талліне, а таксама ў Эстонскім нацыянальным музеі ў Тарту.

Прымаюцца толькі фільмы, якія маюць каментары, дыялогі ці субтытры на англійскай мове. Працягласць фільмаў для конкурсу не абмежавана. Па гадах вытворчасці і датам першых публічных паказаў абмежаванняў таксама няма. Фільмы, якія не прайшлі конкурсны адбор, могуць быць паказаны ў інфармацыйнай праграме фестывалю.

Уступны ўзнос: пяць еўра да 1 сакавіка 2024 года. Пасля гэтай даты і да 1 чэрвеня 2024 года плата за падачу заявак складзе 15 еўра за заяўку.

Падаць заяўку

Пераведзена на беларускую мову Прэс-клубам Беларусь.

Падзяліцца:

www.chaplin.ee

3 студзеня 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыПярнускі фестываль фільмаў пачынае прыём заявак

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць