Радыё Свабода абвясціла конкурс на Рэгіянальную стыпендыю для беларускіх журналістаў

Радыё Свабода запрашае беларускіх журналістаў прыняць удзел у конкурсе на атрыманне Рэгіянальнай стыпендыі. Адабраныя ўдзельнікі будуць атрымліваць штомесячную стыпендыю на працягу тэрміну праграмы, якая адпавядае мясцовай шкале заработнай платы.

Радыё Свабода абвясціла конкурс на Рэгіянальную стыпендыю для беларускіх журналістаў
Ілюстрацыя: svaboda.org

Дэдлайн падачы заявак: 1 ліпеня 2023 года.

Стыпендыя RFE/RL Regional Reporting Fellowship дае амбіцыйным журналістам з Заходніх Балкан і Ўсходняй Еўропы навыкі і рэдактарскі досвед.

Тэрмін стыпендыі: 1 лістапада 2023 – 30 чэрвеня 2024 года.

Праграма стыпендыі

Стыпендыяты правядуць восем месяцаў у рэгіянальным бюро Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода, дзе яны пройдуць навучанне, унясуць свой уклад у штодзённую працу Службы, у якую яны ўладкаваныя, і атрымаюць настаўніцтва ад прафесійных калег.

Падчас другой паловы сваіх праграм стыпендыяты паедуць у штаб-кватэру Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода ў Празе на два тыдні, каб прайсці дадатковую падрыхтоўку.

Стыпендыяты будуць атрымліваць штомесячную стыпендыю на працягу тэрміну праграмы, якая адпавядае мясцовай шкале заработнай платы, працоўнае месца ў адпаведным бюро Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • мець журналісцкую або сумежную адукацыю;
  • мець не менш за два гады досведу працы ў журналістыцы;
  • падзяляць місію Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода;
  • валоданне англійскай мовай не чакаецца, але пажадана практычнае яе веданне.

Прымаюцца заяўкі ад журналістаў з Арменіі, Беларусі, Босніі і Герцагавіны, Грузіі, Косава, Малдовы, Паўночнай Македоніі, Сербіі і Украіны.

У выпадку Беларусі і Расіі могуць падаваць заяўкі толькі журналісты, якія цяпер пражываюць за межамі гэтых дзвюх краін.

Як падаць заяўку

Поўная заяўка павінна ўключаць наступныя матэрыялы:

  • рэзюмэ,
  • матывацыйны ліст,
  • 2 узоры працы.

Матэрыялы заяўкі павінны быць напісаныя на мове роднай краіны, але неабходна падаць копію рэзюмэ на англійскай мове. Дакументы трэба накіроўваць праз партал анлайн-заяўкі.

З кандыдатамі, якія ўвайшлі ў шорт-ліст, звяжуцца і папросяць узяць удзел у тэлефонным, анлайн- або асабістым інтэрв’ю.

Абвяшчэнне вынікаў адбору адбудзецца да 31 жніўня 2023 года.

Падзяліцца:

Крыніца: svaboda.org

5 чэрвеня 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiСтажыроўкіРадыё Свабода абвясціла конкурс на Рэгіянальную стыпендыю для беларускіх журналістаў

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць