Радыё Свабода абвяшчае конкурс на журналісцкую стыпендыю імя Вацлава Гаўла

Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода абвяшчае аб пачатку прыёму заявак на журналісцкую стыпендыю імя Вацлава Гаўла на 2023–2024 акадэмічны год. Падаць заяўку могуць журналісты з Азербайджану, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Расіі і Украіны. Журналісты з Беларусі і Расіі могуць падаваць заяўкі толькі ў тым выпадку, калі яны цяпер пражываюць за межамі гэтых дзвюх краін.

Радыё Свабода абвяшчае конкурс на журналісцкую стыпендыю імя Вацлава Гаўла
Ілюстрацыя: svaboda.org

Дэдлайн падачы заявак: 1 чэрвеня 2023 года.

Стыпендыя Вацлава Гаўла — гэта сямімесячная праграма, якая дае стыпендыятам глыбокія журналісцкія навыкі і ангажуе іх у штодзённыя рэдакцыйныя задачы і дыскусіі. Стыпендыяты праводзяць паўгода ў штаб-кватэры Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода ў Празе, дзе яны знаходзяцца ў адпаведнай моўнай службе, каб атрымліваць штодзённае навучанне без адрыву ад працы, а таксама ментарства з боку дасведчаных прафесіяналаў Радыё Свабода.

Пасля Прагі стыпендыяты праводзяць апошні месяц у мясцовым бюро Радыё Свабода, калі гэта магчыма.

Мэта стыпендыі — дапамагчы журналістам-пачаткоўцам з рэгіёну займацца сваёй прафесіяй у рэчышчы плюралізму і незалежнасці СМІ.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • мець не менш як два гады вопыту работы журналістам на роднай мове;
  • мець намер працаваць у якасці журналіста ў сваёй краіне або для аўдыторыі ў сваёй краіне;
  • падзяляць місію Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода;
  • валодаць ангельскай мовай.

Падрабязней пра ўмовы стыпендыі

Як падаць заяўку

Заяўка павінна ўключаць:

  • дадзеныя пра ўдзельніка;
  • матывацыйны ліст;
  • тры ўзора работ;
  • два рэкамендацыйных ліста;
  • рэзюмэ;
  • «Ліста да Вацлава Гаўла».

У свой час Вацлаў Гавэл, знаходзячыся ў зняволенні, пісаў сваёй жонцы лісты. Пазней яны былі выдадзеныя як кніга «Лісты да Вольгі».

Падаць заяўку

Стыпендыя імя Вацлава Гаўла заснавана ў 2011 годзе. Яна натхнёна верай былога прэзідэнта Чэхіі ў трансфармацыйную ролю журналістыкі ў барацьбе з тыраніяй і прыгнётам.

Стыпендыя абапіраецца на спадчыну Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода ў прасоўванні адкрытасці грамадстваў праз журналістыку. Гэта сумесная ініцыятыва Міністэрства замежных спраў Чэхіі і Радыё Свабода, фінансуецца міністэрствам.

Стыпендыятамі прэміі імя Вацлава Гаўла ад Беларусі раней былі Франак Вячорка, Ганна Любакова, Ігар Лосік, Вітаўт Сіўчык ды іншыя.

Падзяліцца:

Крыніца: svaboda.org

4 мая 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыРадыё Свабода абвяшчае конкурс на журналісцкую стыпендыю імя Вацлава Гаўла

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць