Радыё Свабода прымае заяўкі на стыпендыю для рэгіянальных журналістаў

Тэрмін: 4 студзеня – 31 жніўня 2023 года.
Мова: веданне англійскай мовы не патрабуецца.
Фінансаванне: за кошт гранта Дзярждэпартамента ЗША.
Дэдлайн падачы заяўкі: 2 кастрычніка 2022 года.

Радыё Свабода прымае заяўкі на стыпендыю для рэгіянальных журналістаў

Радыё Свабодная Еўропа / Радыё Свабода (RFE/RL) распачала прыём заявак на журналісцкую стыпендыю RFE/RL Regional Reporting Fellowship 2023.

Мэта стыпендыі – унесці свой уклад у прафесійнае развіццё журналістаў-пачаткоўцаў у краінах Усходняга партнёрства ЕЗ і на Заходніх Балканах. Стыпендыя накіравана на тое, каб прадстаўляць дакладную незалежную журналістыку і для падтрымкі дэмакратыі і правоў чалавека.

Праграма стыпендыі

  • Стыпендыяты размяшчаюцца ў мясцовым бюро Радыё Свабода.
  • Стыпендыяты будуць інтэграваныя ў штодзённую працу бюро, дзе будуць працаваць на пастаяннай аснове.
  • Стыпендыяты будуць ствараць кантэнт на ўсіх журналісцкіх платформах і ўдзельнічаць у рэдакцыйных дыскусіях пад наглядам і настаўніцтвам прафесійных калег з Радыё Свабода.
  • Чакаецца, што ў выніку праграмы стыпендыяты ўмацуюць свае журналісцкія навыкі і веды, паглыбяць разуменне ролі незалежнай прэсы ў сваёй краіне.

Стыпендыя разлічана на васьмімесячны тэрмін з 4 студзеня па 31 жніўня 2023 года. Яна будзе ўключаць наведванне штаб-кватэры Радыё Свабода ў Празе.

Умовы стыпендыі

  • Стыпендыяты атрымаюць штомесячную стыпендыю на працягу тэрміну праграмы, якая адпавядае мясцовай шкале заробкаў.
  • Стыпендыяты атрымаюць працоўнае месца ў адпаведным бюро Радыё Свабода.
  • Стыпендыятам будзе аплачваецца праезд і пражыванне ў Празе.
  • Стыпендыятам, якія павінны пераехаць працаваць у мясцовае бюро, можа быць прапанавана жыллё.

Заяўка павінна ўключаць

  • Суправаджальны ліст, у якім будзе раскрыта мэта ўдзелу ў праграме, журналісцкія інтарэсы, каштоўнасці або досвед, якія маглі б прэтэндаваць на ўдзел у праграме, прафесійныя мэты апліканта пасля завяршэння стыпендыі.
  • CV павінна ўключаць асабістыя дадзеныя, прафесійны досвед, адукацыю і веданне мовы. Неабходна далучыць копію рэзюмэ на англійскай мове.
  • Два ўзоры работ на працоўнай мове апліканта на любой платформе, апублікаваныя на працягу апошніх 12 месяцаў, якія дэманструюць лепшую працу апліканта.

Кандыдаты будуць адабраны на конкурснай аснове на падставе іх кваліфікацыі, здольнасці ўнесці свой уклад у працу бюро, адданасці місіі праграмы, прафесійнай матывацыі і мэтаў, як паказана ў суправаджальным лісце.

Падрабязная інфармацыя пра праграму стыпендыі і форма для падачы заяўкі дасяжныя па спасылцы.

Пераможцы стыпендыі будуць абвешчаныя да 1 лістапада 2022 года.

З пытаннямі можна звяртацца на hokuvovaj@rferl.org.

Крыніца

Фота на вокладцы: rferl.org

Падзяліцца:

7 верасня 2022 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiСтажыроўкіРадыё Свабода прымае заяўкі на стыпендыю для рэгіянальных журналістаў

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць