Распачаўся прыём матэрыялаў на конкурс «Вольнае слова»

Сёлетні творчы конкурс «Вольнае слова» праводзіцца пад эгідай Еўрапейскай федэрацыі журналістаў. Да 1 траўня прымаюцца матэрыялы за 2022 год.

Распачаўся прыём матэрыялаў на конкурс «Вольнае слова»
Ілюстрацыя: БАЖ

На конкурс прымаюцца працы ад беларускіх аўтараў і аўтарак незалежных медыя. Ад адной асобы на конкурс прымаюцца не больш за 3 (тры) матэрыялы, якія былі апублікаваныя ў 2022 годзе альбо цыкл публікацый.

Конкурс ладзіцца з мэтай удасканалення прафесійнага майстэрства супрацоўнікаў медыя, заахвочвання таленавітых журналістаў, стымулявання іх дзейнасці ў адстойванні прынцыпаў прафесійнай журналістыкі і свабоды слова.

Творчыя працы на конкурс сёлета падаюцца аўтарамі з рэкамендацыяй рэдакцый незалежных медыя, дзе яны былі апублікаваныя. Пераможцаў конкурсу «Вольнае слова» вызначыць прафесійнае журы, якое захавае ананімнасць пераможцаў пры іх жаданні.

Намінацыі

Найлепшы інфармацыйны матэрыял (рэпартаж, інфармацыйнае паведамленне, інтэрв’ю, справаздача)

Ацэньваецца:

  • арыгінальнасць інфармацыі (інфармацыйны факт, інфармацыйная нагода);
  • адпаведнасць прынцыпам падачы навін;
  • арыгінальнасць загалоўка, ліда;
  • спосабы дасягнення эфекту прысутнасці (для рэпартажу);
  • аўтарскі стыль.

Найлепшая аналітычная публікацыя (артыкул дыскусійнага, аналітычнага, тлумачальнага плана, карэспандэнцыя, рэцэнзія)

Ацэньваецца:

  • грамадская значнасць узнятай праблемы;
  • адпаведнасць прынцыпам напісання аналітычнага, дыскусійнага матэрыялу;
  • прапорцыі «прысутнасці» меркаванняў аўтара і экспертаў, даказальнасць;
  • стыль, спосабы аўтарскай падачы;
  • «прывязка» да мясцовых праблем;
  • адпаведнасць прынцыпам пабудовы аналітычнага матэрыялу.

Найлепшая публікацыя мастацка-публіцыстычнага жанру ў журналістыцы (нарыс, эсэ)

Ацэньваецца:

  • выбар тэмы;
  • пераканальнасць, даказальнасць, ступень аўтарскай аргументацыі;
  • аўтарскі стыль.

Журналісцкае расследаванне

Ацэньваецца:

  • выбар тэмы;
  • грамадская значнасць узнятай праблемы;
  • пераканальнасць, даказальнасць, ступень аўтарскай аргументацыі;
  • аўтарскі стыль.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна спампаваць анкету з сайт ЕФЖ, належным чынам яе запоўніць і даслаць на спецыяльную электронную скрыню конкурса volnaeslova@gmail.com. Такая форма прыёмы матэрыялаў выбраная, каб забяспечыць вашу максімальную бяспеку.

Спампаваць анкету

Калі вы дасылаеце на конкурс тэкставы матэрыял, да анкеты неабходна далуучыць тэкст матэрыялу у фармаце MS Word альбо PDF. Не разглядаюцца матэрыялы, якія не былі аформленыя належным чынам.

Калі журналіст знаходзіцца ў зняволенні, яго працы на конкурс можа падаць рэдакцыя.

Апошні дзень прыёму матэрыялаў: 23:59, 1 траўня 2023 года.

Падзяліцца:

Крыніца: БАЖ

24 сакавіка 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыРаспачаўся прыём матэрыялаў на конкурс «Вольнае слова»

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць