Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Мова праграмы: ангельская, не ніжэй В2.
Кошт праграмы: 360 еўра.
Дэдлайн падачы заяўкі: 15 кастрычніка 2022 года.
Тэрмін праграмы: сакавік – ліпень 2023 года.
Гановерскі ўніверсітэт прыкладных навук і мастацтваў (Hochschule Hannover) запрашае студэнтаў на міжнародны клас па вывучэнню фотажурналістыкі і дакументальнай фатаграфіі. Праграма разлічана на адзін семестр з пачатку сакавіка па ліпень 2023 года. За гэты час студэнты даведаюцца, як візуалізаваць тэмы і кантэнт для ўсяго спектру журналісцкіх публікацый, у рамках дыскурсу дакументальнай фатаграфіі.
Кожны студэнт міжнароднага класа павінен мець выдатнае партфоліа і добрыя веды англійскай мовы (узровень B2/CEFR).
Заняткі па вучэбнай праграме праводзяцца выкладчыкамі, а таксама сусветна вядомымі фатографамі і іншымі экспертамі, такімі як Андрэа Гʼестванг (Andrea Gjestvang), Мадс Нісен (Mads Nissen) і Дамінік Нар (Dominic Nahr).
Калі вы не зʼяўляецеся студэнтам аднаго з універсітэтаў-партнёраў, вы можаце прыняць удзел у праграме як freemover – падаць заяўку непасрэдна ў Гановерскі ўніверсітэт прыкладных навук і мастацтваў. Для гэтага напішыце ліст на адрас hsh-incoming@hs-hannover.de да 15 кастрычніка 2022 года. З вамі звяжуцца пасля заканчэння тэрміну прыёму заявак і паведамяць аб наступных кроках вашай заяўкі.
Калі ў вас ёсць пытанні аб працэсе падачы заяўкі, калі ласка, звяжыцеся з: hsh-incoming@hs-hannover.de.
Фота на вокладцы: hs-hannover.de
Бясплатны анлайн-курс па дакументальнай фатаграфіі. Дэдлайн – 24 верасня 2022 года.
«Плошча перамен»: з’явіўся мультымедыйны праект аб знакавым месцы Мінска
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт