«Ратуй сябе!» Антыкрызісны курс для журналістаў і медыя на рэлакацыі і ў Беларусі

Дэдлайн для заявак: 18 красавіка 2022 года

«Ратуй сябе!» Антыкрызісны курс для журналістаў і медыя на рэлакацыі і ў Беларусі

Беларуская асацыяцыя журналістаў запрашае на гэты курс беларускіх медыясупрацоўнікаў, якія знаходзяцца зараз у Беларусі, Польшчы і Літве і дбаюць пра тое, як у складаных умовах не толькі застацца ў прафесіі, але і пашырыць свае журналісцкія кампетэнцыі, каб быць запатрабаванымі на медыярынку.

Курс пройдзе ў анлайн і афлайн-фарматах з удзелам экспертаў з Польшчы і Літвы.

Удзельнікі даведаюцца, як:

  • медыя і журналістам легалізавацца ў Польшчы і Літве, а таксама вырашыць тыя бытавыя «дробязі», ад якіх залежыць камфортнае жыццё;
  • псіхалагічна адаптавацца і засвоіць асновы самападтрымкі ў надзвычай крызісных умовах;
  • бяспечна камунікаваць ды прытрымлівацца правілаў камп’ютарнай бяспекі;
  • знаходзячыся за мяжой, не згубіць адчуванне лакальнай інфармацыйнай павесткі ў Беларусі і сувязь са сваёй аўдыторыяй;
  • пачаць і раскруціць уласны медыяпраект.

Для ўдзельнікаў курса прадугледжаныя дадатковыя індывідуальныя юрыдычныя ды псіхалагічныя кансультацыі.

Цягам курса адбудзецца 7 вэбінараў раз на тыдзень па серадах з 20 красавіка да 1 чэрвеня 2022 года. Заняткі будуць праходзіць з 18:30 да 20:30 па беларускім часе.  

Удзельнікі, якія паспяхова завершаць курс, атрымаюць магчымасць прыняць удзел у трохдзённых афлайн-сесіях па пашырэнню прафесійных кампетэнцый у Варшаве (10-12 чэрвеня) і Вільнюсе (1-3 ліпеня).

Дэдлайн для заявак: 18 красавіка, 12:00.

Падаць заяўку

Адабраныя ўдзельнікі не пазней за 19 красавіка атрымаюць запрашэнне і спасылку на першы вэбінар. 

Кантакт для сувязі: ratujsiabie@gmail.com

Крыніца

Падзяліцца:

5 красавіка 2022 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiАрхiў«Ратуй сябе!» Антыкрызісны курс для журналістаў і медыя на рэлакацыі і ў Беларусі

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць