Рэдакцыя CityDog.io аб’яўляе адкрытай вакансію на пазіцыю Monetization Manager
Рэдакцыя CityDog.io шукае менеджэра на пазіцыю Monetization Manager
Асноўныя абавязкі:
- Вядзенне рэкламных праектаў: праца з брыфамі, распрацоўка камерцыйных прапаноў, узгадненне ўмоў, падрыхтоўка дамоваў, кантроль тэрмінаў і якасці вытворчасці камерцыйных матэрыялаў, аналітыка дадзеных па рэкламных кампаніях.
- Распрацоўка і ўкараненне краўдфандынгавых стратэгій: развіццё і прасоўванне кампаній, створаных пад праекты медыя, а таксама іх запуск пад новыя суббрэнды на аснове кансультацый з экспертамі і вывучэння паспяховых кейсаў на медыярынку.
- Вядзенне і развіццё рэгіянальных сайд-праектаў у рамках стратэгіі манетызацыі: нарошчванне аўдыторыі і яе ўцягнутасці, прасоўванне канала, выхад на камерцыйных кліентаў, каардынацыя працы каманды, адсочванне тэрмінаў гатоўнасці матэрыялаў.
- Развіццё стратэгіі манетызацыі: падтрымка і развіццё ўжо існуючых кірункаў (рэклама, краўдфандынг, кам’юніці), распрацоўка і ўкараненне новых ідэй і фарматаў.
- Вядзенне справаздачнасці: аналітыка дадзеных, збор кейсаў, падрыхтоўка справаздач па донарскіх і партнёрскіх праектах, стварэнне прэзентацый у звязцы з дызайнерам.
- Дапамога ў працы з грантамі: падрыхтоўка заявак для фінансавання медыяпраектаў сумесна з топ-менеджэрамі кампаніі.
Патрабаванні да кандыдата:. Веданне беларускай, рускай і англійскай (ці польскай) моваў;
. Досвед працы ў медыя і/ці ў рэкламнай індустрыі (ад 2 гадоў);
. Досвед кіравання камерцыйнымі і/ці некамерцыйнымі праектамі;
. Адказнасць, шматзадачнасць, ініцыятыўнасць;
. Стрэсаўстойлівасць.
Сваё CV дасылайце на мэйл editor@citydog.io (тэма ліста: “Вакансія на пазіцыю Monetization Manager”).
18 жніўня 2025 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі.
Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiВакансііРэдакцыя CityDog.io аб’яўляе адкрытай вакансію на пазіцыю Monetization Manager