Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Reuters Institute запрашае журналістаў і медыйшчыкаў з усяго свету прыняць удзел у серыі анлайн-семінараў, якія адбудуцца ў ZOOM з красавіка па чэрвень у межах праекту Journalist Fellowship. Рэгістрацыя на кожны з семінар асобная.
Разам з дасведчанымі спікерамі слухачы маюць магчымасць абмеркаваць некаторыя з найбольш актуальных пытанняў індустрыі навін, у тым ліку штучны інтэлект у працы медыя, краўдфандынг, эксперыменты з TikTok, супрацьдзеянне нянавісці і пераследу ў інтэрнэце, рэпартажы пра навакольнае асяроддзе і іншыя.
Кармела Бойкін (Carmella Boykin) – частка каманды, якая стала піянерам у выкарыстанні TikTok у Washington Post. У акаўнта больш за 1,6 мільёна падпісчыкаў і 74 мільёны лайкаў, а таксама ён выйграў тры ўзнагароды Webby.
Каміла Аляксандра Падзіла Далмау (Camille Alexandra Padilla Dalmau) – сузаснавальніца пуэрта-рыканскай краўдфандынгавай і выдавецкай ініцыятывы 9 Millones. Ініцыятыва сабрала 55 000 долараў на незалежную журналістыку. Спікерка раскажа пра праблемы і магчымасці мадэлі фінансавання.
Рышад Патэль (Rishad Patel) – прафесіянал у галіне прадуктаў і дызайну, а таксама сузаснавальнік Splice Media. Ён раскажа, як медыябізнес у Азіі выкарыстоўвае штучны інтэлект. Штотыднёва яго рассылка Frames дае агляд найноўшых медыяпрадуктаў і тэндэнцый дызайну.
Дэвід Ідальга (David Hidalgo) – журналіст і сузаснавальнік перуанскай платформы Ojo Público. Яна займаецца некамерцыйнымі журналісцкімі расследаваннямі і асвятляе тэмы, якія тычацца пытанняў правоў чалавека, карупцыі, гандлю наркотыкамі, навакольнага асяроддзя, здароўя і іншымі. Дэвід раскажа пра новыя спосабы асвятлення тэмы навакольнага асяроддзя.
7 чэрвеня. Асвятленне гістарычных пратэстаў
Ноа Ландау (Noa Landau) – намесніца рэдактара Haaretz і член Кансультатыўнага савету Reuters Institute. На семінары Ноа раскажа, як яе газета асвятляе найбуйнейшыя за апошнія дзесяць гадоў дэманстрацыі ў Ізраілі.
Луіза Эстэр Мугаба (Louisa Esther Mugabo) – доктар філасофіі ў University College Cork. Яна вывучае феномен сучаснай журналістыкі ў выгнанні праз інтэрв’ю з журналістамі з Усходняй Афрыкі і Лацінскай Амерыкі. Яна раскажа пра сваіх калегаў-журналістаў у выгнанні па ўсім свеце.
Дханья Раджэндран (Dhanya Rajendran) – сузаснавальніца і галоўны рэдактарам індыйскага інфармацыйнага выдання The News Minute, лаўрэатка прэміі Chameli Devi Jain Award 2022. У яе вялікі досвед актыўнай прысутнасці ў сацыяльных сетках. Падчас семінару яна раскажа, як пазбегнуць таксічных рэдакцый і інтэрнэт-нянавісці.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт