Рэзідэнцкая праграма для журналістаў і дакументалістаў у ЗША

Журналісты, якія працуюць у жанры наратыўнай журналістыкі і спецыялісты ў галіне візуальнага мастацтва могуць падаць заяўкі на ўдзел у рэзідэнцкай праграме МакДаўэла.

Рэзідэнцкая праграма для журналістаў і дакументалістаў у ЗША
Фота: Juan Luis Matos, macdowell.org

Дэдлайн падачы заявак: 10 верасня 2023 года

Праграма дае выбраным кандыдатам магчымасць на працягу пэўнага тэрміну жыць у творчай рэзідэнцыі ў Пітэрбара, Нью-Гэмпшыр, ЗША, у супольнасці мастакоў і працаваць над сваімі праектамі.

Наступная праграма будзе праходзіць з 1 сакавіка да 31 жніўня 2024 года.

Хто можа ўдзельнічаць:

заяўкі могуць падаць як дасведчаныя і вядомыя творцы, так і маладыя спецыялісты з усяго свету. У рэзідэнцыю прыязджаюць пісьменнікі, мастакі, кампазітары, рэжысёры, драматургі і архітэктары з розных краін, адзіным крытэрыем для прыняцця ў праграму з’яўляецца прафесійнае і мастацкае майстэрства.

Праграма бясплатная для ўдзельнікаў. Магчымае атрыманне стыпендыі і аплата транспартных выдаткаў.

Рэгістрацыйны ўзнос за адпраўку заяўкі — 30 долараў.

Падрабязнасці і падача заяўкі

Падзяліцца:

Крыніца: macdowell.org

10 жніўня 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыРэзідэнцкая праграма для журналістаў і дакументалістаў у ЗША

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць