Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
На працягу васьмі тыдняў стыпендыяты і стыпендыяткі будуць жыць у Партугаліі, рэалізоўваць свой уласны праект і, пры неабходнасці, працягваць сваю асноўную працу дыстанцыйна.
Дэдлайн падачы заявак: 9 лютага 2024 года
Падаць заяўку могуць дасведчаныя журналісты і журналісткі, якія знаходзяцца на стадыі рэалізацыі ўласнага праекта, распрацоўкі праектных канцэпцый, медыя-кампаній, журналісцкіх расследаванняў і сацыяльных даследаванняў, але патрабуюць бяспечных умоў, якія б дапамаглі прадухіліць выгаранне.
Удзельнікам забяспечваюць пражыванне, праезд, стыпендыю ў памеры 500$ раз на месяц, а таксама юрыдычную, псіхалагічную, ментарскую і экспертную падтрымку па запыце. Для падачы заяўкі на стыпендыяльную праграму патрэбна дадаць CV і рэкамендацыйныя лісты ад двух асоб. Арганізатары не могуць гарантаваць падтрымку ў атрыманні візы.
Напрамкі патэнцыйных праектаў:
Па сканчэнні рэзідэнцыі чакаецца, што ўдзельнікі прадставіць канкрэтныя рэзультаты сваёй працы.
Стыпендыя НЕ падтрымлівае:
Пачатак стыпендыяльнай рэзідэнцыі – 11 сакавіка.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт