Рэзідэнцыя для журналістаў, якія знаходзяцца пад пагрозай, у Лейпцыгу

 

Праграма «Журналісты-рэзідэнты» (JiR) ECPMF прадастаўляе часовае прыстанішча журналістам, якія сутыкнуліся з пераследам і запалохваннямі ў сувязі з іх працай.

Дэдлайн: пастаянна

Журналісты атрымліваюць магчымасць адпачыць і аднавіць сілы ў бяспечным і адасобленым месцы, а таксама працягнуць сваю журналісцкую працу ў зручным для іх тэмпе і выкарыстоўваць час у Лейпцыгу для наладжвання сувязей і пошуку падтрымкі.

Праграма JiR доўжыцца ад трох да шасці месяцаў і ўключае ў сябе

  • бясплатную мэбляваную кватэру ў Лейпцыгу
  •  штомесячную стыпендыю для пакрыцця асноўных выдаткаў на пражыванне
  • пакрыццё выдаткаў на візу, медыцынскую страхоўку і навучанне лічбавай бяспецы.

У залежнасці ад індывідуальных патрэбаў, праграма можа таксама пакрываць транспартныя выдаткі, псіхалагічныя кансультацыі і іншыя журналісцкія трэнінгі па такіх тэмах, як праца з мабільнымі прыладамі і кіраванне сацыяльнымі сеткамі.

ПАДРАБЯЗНАСЦІ

Падзяліцца:

12 лістапада 2025 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiСтажыроўкіРэзідэнцыя для журналістаў, якія знаходзяцца пад пагрозай, у Лейпцыгу

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць