Руская служба BBC News шукае прадзюсара ў аддзел дакументальнага кіно (Рыга)
Прапануюць кантракт на дванаццаць месяцаў у рускай службе BBC. Шукаюць таго, хто будзе кантраляваць працэсы, уключаючы пераклад, карэктуру і кантроль якасці кантэнту.
Патрабаванні:
- свабодна валодаць рускай і англійскай мовамі;
- мець рэдактарскі досвед;
- мець досвед працы з кантэнтам для сацсетак;
- умець распрацоўваць стратэгіі прасоўвання кантэнту;
- мець навыкі працы з Photoshop, Figma і Final Cut.
Прадзюсар павінен каардынаваць вытворчасць і публікацыі дакументальных фільмаў, ствараць і кантэнт для сацыяльных сетак (асабліва для YouTube, Instagram і TikTok), займацца прасоўваннем дакументальных фільмаў, узаемадзейнічаць з аўдыторыяй у адпаведнасці з тонам і стылем BBC.
ПАДРАБЯЗНАЦІ
15 кастрычніка 2025 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі.
Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiВакансііРуская служба BBC News шукае прадзюсара ў аддзел дакументальнага кіно (Рыга)