Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Праграма прыгатавана для маладога пакалення журналістаў і рэдактараў узростам 18 — 26 гадоў.
Семінар для маладых еўрапейскіх журналістаў М100 (10-19 верасня 2018) — частка абноўленай штогадовай міжнароднай медыя канферэнцыі M100 Sanssouci Colloquium ў Патсдаме, Германія. Акрамя развіцця практычных і тэарэтычных ведаў у галіне журналістыкі і журналісцкай дзейнасці, мэта семінара — усталяваць кантакт і доўгатэрміновыя адносіны. Працоўная мова семінара — англійская. Удзельнікі наведаюць міжнародную медыя канферэнцыю M100 Sanssouci Colloquium.
Арганізатары аплочваюць транспартныя выдаткі, пражыванне і харчаванне.
У 2018 годзе семінар прысвечаны тэме: «Журналістыка і палітычная адукацыя ў сацыяльных сетках». Палітычныя думкі ўсё больш і больш фармуюцца ў сацыяльным асяроддзі. Заяўка складаецца з эсэ, CV і матывацыйнага ліста. Мова дакументаў — англійская.
Дэдлайн — 12 чэрвеня 2018.
Інструкцыі па напісанні эсэ:
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт