Семінар па кантэнт-аналізу і інтэрпрэтацыі дадзеных

Інтэнсіўны 3-дзённы семінар  ладзяць Цэнтр новых ідэй і Scholars for Belarus. Да ўдзелу запрашаюць даследчыкаў, аналітыкаў і медыя-спецыялістаў — усіх, хто працуе з тэкставымі дадзенымі і хоча асвоіць сучасныя інструменты аналізу.

Семінар па кантэнт-аналізу і інтэрпрэтацыі дадзеных
Ілюстрацыя: Unsplash

Дэдлайн рэгістрацыі: 11 траўня

Семінар пройдзе з 11 па 15 чэрвеня 2025 года ў Лодзі (Польшча).

У праграме: 

  • знаёмства з асноўнымі прынцыпамі кантэнт-аналізу;
  • праца з NvivoR і аўтаматызаваны аналіз тэкставых дадзеных;
  • метады выяўлення і аналізу дэзінфармацыі;
  • выкарыстанне мовы праграмавання R для апрацоўкі, візуалізацыі і аўтаматызацыі даследаванняў.

Па выніках семінара ўдзельнікі атрымаюць гатовы код, які можна будзе мадыфікаваць пад уласныя задачы.
Калі ў вас ужо ёсць праект з выкарыстоўваннем кантэнт-аналізу на стадыі распрацоўкі, вы зможаце атрымаць індывідуальную метадалагічную кансультацыю.

Прапануецца пакрыццё ўсіх выдаткаў на праезд, пражыванне і харчаванне.

Навучанне правядуць Леся Руднік і Стас Гарэлік.

ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ

Падзяліцца:

t.me/sekktor

17 красавіка 2025 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКурсы і адукацыяСемінар па кантэнт-аналізу і інтэрпрэтацыі дадзеных

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць