Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Анлайн-семінар арганізаваны Reuters Institute, а правядзе яго Пітэр Памеранцаў – брытанскі журналіст, пісьменнік і тэлепрадзюсер. Ён зʼяўляецца старшым навуковым супрацоўнікам Універсітэта Джонса Хопкінса і судырэктарам Arena Initiative, інавацыйнай праграмы, прысвечанай пераадоленню праблем дэзынфармацыі і палярызацыі.
Калі: 22 траўня 2024 года, 12:00 — 13:00 (па Варшаве)
На семінары абмяркуюць пагрозу інфармацыйных аперацый у кантэксце сёлетніх выбараў у Еўрапарламент, якія пройдуць на пачатку чэрвеня 2024 года.
Таксама Пітэр Памеранцаў распавядзе пра дэзынфармацыю і яе ўплыў на вайну ва Украіне і іншыя канфлікты.
Пераклад: Прэс-клуб
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт