Серыя вебінараў ад кампаніі «За права на інфармацыю»

Серыя вебінараў ад кампаніі «За права на інфармацыю»

9, 15, 23 і 30 красавіка кампанія «За права на інфармацыю» правядзе наступныя вебінары.

1. «Як працаваць з інфармацыяй, калі шмат чутак, а афіцыйныя органы маўчаць»

9 красавіка, 18:00–19:30

Размова з рэдакцыямі пра тое, як яны працуюць з інфармацыяй ва ўмовах, калі маеш чуткі, паведамленні грамадзян і маўчанне афіцыйных крыніц (за гэта рэдакцыям яшчэ і папярэджанні даюць).

Віктар Малішэўскі,  Ірына Турчына, Ульяна Бабаед і Антон Трафімовіч распавядуць, як яны збіраюць і правяраюць інфармацыю, ці варта пісаць пра кожнага захварэўшага і ці хопіць на ўсіх грэчкі (па дадзенных Мінсельгасхарча).

Зарэгістравацца.

Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце інструкцыі і спасылку на трансляцыю.

2. «Бяспека журналістаў і тактыка паводзін пры разглядзе спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях»

15 красавіка, 17:00–18:30

Адвакат Мінскай гарадской калегіі адвакатаў, спецыяліст у галіне крымінальнага і адміністрацыйнага права Таццяна Лішэнкова распавядзе пра бяспеку журналістаў і тактыку паводзін пры разглядзе спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Як паводзіць сябе з супрацоўнікамі міліцыі, што патрабаваць, падпісваць пратакол альбо не, як паводзіць сябе ў судзе і іншае.

Зарэгістравацца.

Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце інструкцыі і спасылку на трансляцыю.

3. «Праца з бюджэтнымі дадзенымі»

23 красавіка, 18:00–19:30

Аналітык «Кошту ўрада» Жана Кулакова навучыць працаваць з бюджэтнымі дадзенымі: як пісаць пра бюджэт, каб гэта было цікава і без памылак.

Зарэгістравацца.

Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце інструкцыі і спасылку на трансляцыю.

4. «Прававое рэгуляванне дзейнасці СМІ»

30 красавіка, 15:00–17:00

Сумесна з Фондам «Масавыя камунікацыі» (fmcom) разгледзяць тэму прававога рэгулявання дзейнасці СМІ.

Юрысты Сяргей Зікрацкі, Алена Лысакова і Аляксей Казлюк распавядуць пра прававое рэгуляванне зместу інфармацыйных паведамленняў, абавязкі і адказнасць журналіста і рэдакцыі паводле закона аб СМІ, рэкламныя і не рэкламныя артыкулы, правядзенне рэкламных гульняў, забеспячэнне доказаў пры распаўсюдзе інфармацыі.  

Прапановы і заўвагі па вебінарах дасылайце на pravanainfo@gmail.com

Популярное на сайте

Олег Коронный (Arzamas): Как заставить людей любить науку? ПОДКАСТ

Работа журналиста в даркнете. Видео лекции Светланы Рейтер и Андрея Сошникова (Би-би-си)

Академия Пресс-клуба – онлайн! Первый набор – бесплатный

Падзяліцца:

8 красавіка 2020 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiАрхiўСерыя вебінараў ад кампаніі «За права на інфармацыю»

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць