She Shapes Biodiversity – фотаконкурс пра ўклад жанчын у навакольнае асяроддзе

Колькасць фота: ад 1 да 3.
Прыз: 200 еўра.
Дэдлайн падачы заявак: 24 кастрычніка 2022 года (да 19:00 СЕТ).

She Shapes Biodiversity – фотаконкурс пра ўклад жанчын у навакольнае асяроддзе

Пра конкурс

Фотаконкурс She Shapes Biodiversity мае мэтай адзначыць уклад жанчын у навакольнае асяроддзе. Ён накіраваны на прызнанне і ўзмацненне ролі і ўкладу жанчын, якія могуць пракласці шлях для рэалізацыі гендэрна-адчувальнай глабальнай структуры захавання біяразнастайнасці пасля 2020 года. Конкурсны адбор ладзіцца напярэдадні Канферэнцыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па біяразнастайнасці, а таксама пятнаццатай сустрэчы Канферэнцыі бакоў Канвенцыі ААН аб біялагічнай разнастайнасці (CBD COP 15), якая адбудзецца 7-19 снежня ў Манрэалі, Канада.

She Shapes Biodiversity стане часткай больш шырокай кампаніі Women4Biodiversity #GenderIsABiodiversityIssue для гендэрна-адчувальнай глабальнай асновы біяразнастайнасці.

Чаму She Shapes Biodiversity

У даследаваннях і ў палітыцы жанчыны адлюстроўваліся як ахвяры або ўразлівыя групы насельніцтва, а таксама бенефіцыяры. Разам з тым яны рэдка прызнаваліся агентамі пераменаў. Нягледзячы на ​​тое, што ва ўразлівасці жанчын ёсць праўда, даследаванні паказваюць, што жанчыны непрапарцыйна моцна пакутуюць ад страты біяразнастайнасці і змены клімату.

Слова «Shapes» ў «She Shapes Biodiversity» паказвае жанчын як актыўных агентаў зменаў у розных дзеяннях на карысць біяразнастайнасці – у рацыянальным выкарыстанні, захаванні, аднаўленні біяразнастайнасці і інш.

Удзельнікі фотаконкурсу могуць інтэрпрэтаваць тэму «She Shapes Biodiversity» так, як ім падабаецца.

Магчымыя варыянты і прыклады тэм:

  • Традыцыйныя веды і практыкі карэнных і мясцовых жанчын;
  • Жанчыны на зямлі, якія ўстойліва выкарыстоўваюць прыродныя рэсурсы біяразнастайнасці, захоўваюць і/або аднаўляюць біяразнастайнасць;
  • Дзеянні жанчын-абаронцаў навакольнага асяроддзя, жаночыя дзеянні і актыўнасць за біяразнастайнасць;
  • Жанчыны, якія ўдзельнічаюць у планаванні і рэалізацыі палітыкі ў галіне біяразнастайнасці;
  • Перадача прыродных, батанічных, медыцынскіх, сельскагаспадарчых і рыбалоўных ведаў і практык ад бабуль, маці і іншых жанчын;
  • Натхняльныя фатаграфіі пра персанажаў, звязаных з навакольным асяроддзем, пра гісторыі, героі якіх звязаны з навакольным асяроддзем (легенды, народныя казкі і г.д.).

Умовы конкурсу

  • Няма абмежаванняў па ўзросту ўдзельнікаў;
  • Адзін удзельнік можа падаць ад 1 да 3 фотаздымкаў;
  • Фатаграфя павінна быць у фармаце PNG або JPEG, памерам не больш за 10 МБ і разрознасцю не менш за 200 dpi.
  • Фатаграфія павінна мець назву з суправаджацца гісторыяй і інфармацыяй (мінімум 1 абзац) пра тое, чаму ўклад жанчыны/жанчын, паказаны на фота, важны.
  • Апісанне да фота павінна быць на ангельскай, іспанскай або французскай мовах.

Аўтар фотаздымка павінен мець згоду асобы(аў) на выяве. Згода асабліва патрэбна, калі твар асобы можна пазнаць, здымак зроблены ў прыватнай абстаноўцы, як рытуал або сустрэча.

Рэгістрацыя на конкурс (на кожнае фота трэба запоўніць асобную заяўку)

Удзельнікі захоўваюць за сабой правы на фатаграфію. Пры гэтым Women4Biodiversity можа выкарыстоўваць фатаграфіі іншых пераможцаў, фіналістаў і канкурсантаў у сваіх сродках камунікацыі, а таксама для іншых кампаній, напрыклад у COP 15 і іншых.

Падрабязней пра ўмовы

Пераможцы

15 лепшых фатаграфій будуць паказаны на вэб-сайце Women4Biodiversity і ў сацыяльных сетках. Яны таксама будуць выкарыстоўвацца і/або выстаўляцца падчас COP 15 у снежні 2022 года ў Манрэалі, Канада. Падчас падзеі 196 краін збяруцца і адаптуюць глабальную структуру біяразнастайнасці пасля 2020 года.

Аўтары лепшых пяці здымкаў атрымаюць па 200 еўра.

Пераможцы павінны прадаставіць свой рахунак Wise або банкаўскія рэквізіты для атрымання грашовага прыза.

Свае пытанні можна задаць па электроннай пошце communications@women4biodiversity.org

Крыніца

Фота на вокладцы: Women4Biodiversity / Facebook

Падзяліцца:

12 кастрычніка 2022 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыShe Shapes Biodiversity – фотаконкурс пра ўклад жанчын у навакольнае асяроддзе

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць