Школа маладога пісьменніка ад Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў
Гэта нефармальны адукацыйны праект для маладых літаратараў. На практычных занятках навучаць аналізаваць творы папярэднікаў, слухаць сябе, абмяркоўваць творы калег і пісаць уласныя тэксты.
Ілюстрацыя з сайта bellit.info
Дэдлайн падачы зачвак: 20 кастрычніка 2025 года
Пажаданы ўзрост удзельнікаў і ўдзельніц — да 35 гадоў.
Навучанне будзе праходзіць анлайн, з лістапада 2025 па травень 2026 году, па суботах.
Выкладаюць Ульяна Верына, Марына Казлоўская і Андрэй Хадановіч — літаратары, педагогі, даследчыкі і навукоўцы са шматгадовым вопытам творчай працы.
Што трэба для падачы:
- уласны мастацкі твор любога жанру (паэзія, проза, эсэ), альбо фрагмент твора, на беларускай альбо рускай мове аб’ёмам 2—5 старонак;
- матывацыйны ліст з адказам на пытанне, чаму вы хочаце паступіць у Школу маладога пісьменніка;
- спіс з 5—10 кніг, якія на вас найбольш паўплывалі.
ПАДРАБЯЗНАСЦІ
6 кастрычніка 2025 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі.
Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКурсы і адукацыяШкола маладога пісьменніка ад Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў