Школа маладых рэфарматарак і рэфарматараў 2.0. Stockholm edition

Цэнтр новых ідэй запрашае аналітыкаў далучыцца да Школы маладых рэфарматарак і рэфарматараў 2.0 Stockholm edition. Шукаюць тых, хто мае досвед у напісанні тэкстаў, жадае навучыцца вылучаць трэнды ў палітыцы і грамадстве, прагне пісаць класную аналітыку і мае ідэі для policy briefs на тэму выбараў-2025.

Школа маладых рэфарматарак і рэфарматараў 2.0. Stockholm edition
Скрыншот з сайта newideas.center

Дэдлайн падачы заяўкі: 26 верасня 2024 года

Візіт у Стакгольм запланаваны з 18 па 21 кастрычніка 2024 года (арганізатары забяспечваюць транспарт, пражыванне і харчаванне, але не аказваюць візавую падтрымку). Удзельніцы і ўдзельнікі напрыканцы атрымаюць сертыфікаты.

Каго шукаюць: 

  • беларусак і беларусаў да 30 гадоў;
  • актывістак і актывістаў грамадскіх і палітычных арганізацый з досведам напісання тэкстаў;
  • малодшых даследчыц і даследчыкаў аналітычных цэнтраў;
  • журналістак і журналістаў, якія займаюцца расследаваннямі і напісаннем аналітыкі;
  • студэнтак і студэнтаў гуманітарных спецыяльнасцяў (паліталогія, сацыялогія, міжнародныя адносіны і г.д).

Веданнне ангельскай мовы не ніжэй за В1 абавязковае.

Што ў праграме: 

  • фарсайт-сесія пра Беларусь з камандай ЦНІ;
  • воркшопы і лекцыі па напісанні добрых аналітычных тэкстаў;
  • праца над стварэннем уласных policy briefs на тэму выбараў-2025 (з далейшай афлайн-прэзентацыяй у Варшаве);
  • сустрэчы і дыскусіі са шведскімі палітыкамі, грамадскімі дзеячамі і даследчыкамі аналітычных цэнтраў.

ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ

Крыніца: Цэнтр Новых Ідэй

Падзяліцца:

newideas.center

24 верасня 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКанферэнцыi i паездкiШкола маладых рэфарматарак і рэфарматараў 2.0. Stockholm edition

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць