Школа журналістыкі IFAE MediaLab

Арганізатары Школы журналістыкі прапануюць чатыры дні інтэнсіўных практычных заняткаў афлайн.  Для паспяховых кандыдатаў есць магчымасць праходжання стажыроўкі ў рэдакцыях беларускіх медыяў.

Школа журналістыкі IFAE MediaLab
Ілюстрацыя з сайта media.ifae.live

Калі: 11-14 красавіка 2024 года

Дэдлайн падачы заявак: 31 сакавіка 2024 года

Запрашаюць беларусаў з Польшчы і Літвы, якія маюць досвед працы ў рэдакцыях беларускіх медыя да 1 года, альбо толькі плануюць паспрабаваць сябе ў журналістыцы. Магчымы ўдзел людзей і з іншых краін, калі яны згодныя самастойна аплаціць свой праезд (арганізатары кампенсуюць дарожныя выдаткі ў памеры да 50 еўра).

Што ўваходзіць у праграму: раскажуць як пісаць навіны, праводзіць інтэрв’ю, ствараць эксплэйнеры і інфаграфіку. Пазнаёмяць з прафесійнымі і этычнымі стандартамі журналістыкі. Навучаць працаваць з карыснымі інструментамі і сэрвісамі.

Анлайн-стажыроўка ў рэдакцыях пройдзе ў красавіку-траўні. Паралельна з ёй вы будзе магчымасць наведваць два дадатковыя анлайн-курсы па тэмах, якія будуць найбольш запатрабаваныя. Удзельнікі, якія пройдуць увесь цыкл навучання, атрымаюць сертыфікаты.

Падаць заяўку

Падзяліцца:

19 сакавіка 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКурсы і адукацыяШкола журналістыкі IFAE MediaLab

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць