Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
На конкурс прымаюцца публікацыі, тэле- і радыёрэпартажы, якія былі надрукаваныя альбо выйшлі ў эфір з 1 верасня 2016 году па 31 жніўня 2017 года і мелі грамадcкі розгалас.
Намінанта на дыплом «За адданасць прафесіі» (журналіста, выдаўца ці распаўсюдніка СМІ) можа вылучыць любая суполка ГА «БАЖ» альбо прэтэндэнт вылучыцца самастойна.
Для гэтага трэба падаць у Гомельскую філію ГА «БАЖ» (e-mail: anatolivanavich@gmail.com; fax 80232 334875) нарыс, артыкул, карэспандэнцыю альбо рэпартаж, якія выклікалі грамадcкі рэзананс.
У заяўцы трэба ўказаць, у якім СМІ яны былі змешчаны і калі, зрабіць спасылку на публікацыю. Указваюцца таксама імя, імя па бацьку, прозвішча намінанта, род яго занятку. Заяўкі прымаюцца да 31 жніўня 2017 года. Вынікі будуць падведзены да 8 верасня – Міжнароднага дня салідарнасці журналістаў.
Конкурс «За адданасць прафесіі» Гомельскай філіяй ГА «БАЖ» быў запачаткаваны ў 2009 годзе на знак памяці журналіста і выдаўца Уладзіміра Вербавікова.
У папярэднія гады дыпломамі “За адданасць прафесіі” ўганароўвалі незалежных журналістаў Таццяну Бублікаву і Алега Ражкова, Ларысу Шчыракову, Анатоля Санаценку, Мікалая Бянько і Юлю Сівец, Аляксандра Баразенку, Андрэя Павука.
Мэты конкурсу:
— Адзначыць і зрабіць вядомымі грамадскасці выдаўцоў, рэдактараў, журналістаў, карэспандэнтаў, аператараў, фатографаў, распаўсюднікаў друкаваных СМІ, якія сумленна працуюць, нягледзячы на перашкоды.
— Выказаць падтрымку і салідарнасць з калегамі, якія пацярпелі ад уціску і дыскрымінацыі на прафесійнай глебе і праявілі мужнасць, адстойваючы свае правы на прафесійную дзейнасць.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт