Стадзі-тур у Берлін для журналіст_ак

Арганізацыя ІншыЯ і аб’яднанне беларусаў Нямеччыны Razam e.V запрашаюць беларускіх актывіст_ак і журналіст_ак у Берлін на стадзі-тур па тэме гендарнай роўнасці.

Стадзі-тур у Берлін для журналіст_ак
Ілюстрацыя: ІншыЯ

Дэдлайн заявак: 26 студзеня 2025 года

Дзе і калі: Берлін 17-19 лютага 2025 года  

Што вас чакае:

  • Сустрэчы з прадстаўні_цамі нямецкіх медыя і НДА.
  • Абмен лепшымі практыкамі нямецкіх калег па тэме гендэрнай роўнасці.
  • Абмеркаванне магчымасцяў адаптацыі новых ідэй да беларускага кантэксту.
  • Нэтворкінг з беларускімі журналіст_камі і актывіст_камі, а таксама прадстаўні_цамi грамадзянскай супольнасці.

Абавязковая папярэдняя рэгістрацыя  

Вынікі адбору будуць абвешчаны не пазней за 31.01. Для абраных удзельні_ц праграму і лагістычныя падрабязнасці  адправяць асобным лістом.

Тым, хто не жыве ў Берліне, будуць пакрытыя выдаткі на дарогу ў Берлін 16 лютага і абратна 20 лютага. Удзельні_цы таксама будуць забяспечаны пражываннем падчас мерапрыемства. Увага: візавая падтрымка не прадастаўляецца.

Плануюцца яшчэ два стадзі-тура: каб першымі атрымаць пра іх інфармацыю, запоўніце форму https://forms.gle/wsVk9eu56Xh1Dzm89. У рамках праекта змогуць запрасіць аднаго чалавека толькі на адзін са стадзі-тураў.
Падзяліцца:

Арганізатары

16 студзеня 2025 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКанферэнцыi i паездкiСтадзі-тур у Берлін для журналіст_ак

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць