Стадзі-тур у Берлін па тэме міграцыі
Стадзі-тур для журналістаў_ак і актывістаў_ак, якія працуюць з тэмай міграцыі. Удзельнікі абмяняюцца досведам і атрымаюць магчымасць пераасэнсаваць звыклыя практыкі. Мерапрыемства ладзяць аб’яднанне беларусаў Нямеччыны
Razam e.V. і арганізацыя
ІншыЯ.
Ілюстрацыя: Unsplash
Дэдлайн падачы заявак: 11 траўня 2025 года
Тур пройдзе з 16 чэрвеня па 20 чэрвеня. Будуць пакрытыя выдаткі на дарогу і забяспечана пражыванне падчас мерапрыемства. Візавая падтрымка не прадугледжаная.
Каго чакаюць:
- тых, хто асвятляе гэтую тэму ў медыя;
- хто рэалізуе ініцыятывы для людзей з досведам міграцыі;
- у каго ёсць уласныя праекты ў гэтай галіне.
Што чакае ўдзельнікаў:
- сустрэчы з прадстаўнікамі_ніцамі нямецкіх медыя і НДА;
- абмен лепшымі практыкамі нямецкіх калегамі і каляжанкамі па тэме міграцыі і бежанства;
- абмеркаванне магчымасцяў адаптацыі гэтых практык да беларускага кантэксту;
- нэтворкінг з беларускімі журналіст_камі і актывіст_камі.
Вынікі адбору будуць абвешчаны не пазней за 20 траўня. Праграму і лагістычныя падрабязнасці адабраныя ўдзельні_цы атрымаюць асобным лістом.
Плануецца яшчэ адзін стадзі-тур на тэму скразных каштоўнасцяў. Каб першымі атрымаць інфармацыю, запоўніце форму.
ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ
Razam e.V. і арганізацыя ІншыЯ
30 красавіка 2025 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі.
Падрабязней...