Стажыроўкі ў Мічыганскім універсітэце Knight-Wallace Journalism Fellowship

Удзельнікі праграмы Knight-Wallace Journalism Fellowship на працягу года жывуць у горадзе Эн-Арбар (ЗША), дзе распрацоўваюць індывідуальны план навучання, які ўключае наведванне лекцый Мічыганскага універсітэту, актыўнае выкарыстанне яго рэсурсаў і працу над уласнымі праектамі. Падавацца могуць дасведчаныя журналісты.

Стажыроўкі ў Мічыганскім універсітэце Knight-Wallace Journalism Fellowship
Ілюстрацыя: Unsplash

Дэдлайн падачы заяўкі: 1 снежня 2024 года

Звычайна ў праграму Knight-Wallace Journalism Fellowship адбіраюць 12 амерыканскіх і 6-8 замежных журналістаў. Удзельнікі праграмы павінны ўзяць водпуск на адзін акадэмічны год.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна мець не менш за пяць гадоў стажу працы ў навінавай арганізацыі або ў якасці незалежнага журналіста. Запрашаюць журналістаў, уключаючы рэпарцёраў, рэдактараў, экспертаў па дадзеных, візуальных журналістаў, аўдыёпрадзюсараў, спецыялістаў па камунікацыях, дызайнераў і распрацоўшчыкаў.

Удзельнікі атрымаюць стыпендыю ў памеры 85 тысяч долараў ЗША плюс 5 000 долараў на пераезд.

ПАДРАБЯЗНАСЦІ

Перакладзена на беларускую мову Прэс-клубам Беларусь

Падзяліцца:

wallacehouse.umich.edu

9 кастрычніка 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiСтажыроўкіСтажыроўкі ў Мічыганскім універсітэце Knight-Wallace Journalism Fellowship

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць