Стажыроўка для журналістаў у ЗША (грант 70 000$)
										
															
										Knight Science Program набірае кандыдатаў на праграму стажыроўкі (12 жніўня 2018 — 25 траўня 2019). Запрашаюць журналістаў з усяго свету. Удзельнікі атрымаюць стыпендыю ў за 70 000$ і дадатковыя прывілеі, напрыклад, поўная медыцынская страхоўка.
Тых, каго запросяць да ўдзелу, чакаюць:
- семінары — праводзяцца вядомымі даследчыкамі і медыя прафесіяналамі;
 
- экскурсіі ў розныя месцы, якія ўяўляюць цікавасць для навукі і пісьменнікаў;
 
- тэхнічныя медыя-трэнінгі;
 
- 1-2 сімпозіума на тэмы: навука, журналістыка, тэхналогіі.
 
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- Журналісты, якія працуюць на поўную стаўку альбо ў арганізацыі, альбо самі на сябе. Журналісты ці пісьменнікі, якія працуюць не поўны працоўны дзень не могуць удзельнічаць у праграме.
 
- Тыя, хто маюць 3-х гадовы досвед працы ў сферах: навука, тэхналогіі, медыцына, навакольнае асяроддзе.
 
- Рэпарцёры, пісьменнікі, рэдактары, прадзюсары, ілюстратары, рэжысёры, фотажурналісты. Кандыдаты могуць працаваць у газетах, часопісах, на тэлебачанні, радыё.
 
Дэдлайн — 28 лютага. Заяўку можна падаць анлайн на сайце арганізатара.
Для падачы заяўкі неабходныя:
- прафесійная аўтабіяграфія
 
- рэзюмэ
 
- прапанова аб праекце, які кандыдат хацеў бы ажыццявіць падчас стажыроўкі 
 
- прыклады работ 
 
- тры рэкамендацыйных лісты
 
- вынікі тэсту на ўзровень валодання англійскай мовай
 
Крыніца: ksj.mit.edu
					
										
					
						
													
						
							2							лютага							2018							года
						
						
							Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. 
Падрабязней...
						 
						
							Press Club BelarusМагчымасцiАрхiўСтажыроўка для журналістаў у ЗША (грант 70 000$)