Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Радыё Свабода запрашае на стажыроўку журналістаў і журналістак з Украіны, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Расіі, Арменіі і Азербайджану з мэтай падтрымаць выбітных журналістаў з краінаў, дзе няма свабоды і незалежнасці СМІ.
Стажыроўка створана ў гонар былога прэзідэнта Чэхіі Вацлава Гаўла, які верыў у вялікую ролю журналістыкі ва ўмовах складанай тыраніі.
Удзельнікі і ўдзельніцы праграмы будуць працаваць у штаб-кватэры радыё Radio Free Europe / Radio Liberty у Празе, дзе ў кожнага ўдзельніка будзе працоўнае месца, і ён /яна зможа прайсці курс падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі, працуючы разам з дасведчанымі прафесіяналамі радыё.
Стажыроўка складаецца з 5 асноўных элементаў:
Стажыроўка доўжыцца 8 месяцаў з 1 лістапада 2017 па 30 чэрвеня 2018 года.
Арганізатары стажыроўкі аплочваюць пражыванне, страхоўку, транспартныя выдаткі ў Прагу і назад, аказваюць штомесяцовую фінансавую дапамогу.
У праграме могуць браць удзел журналісты з Расіі, Беларусі, Малдовы, Грузіі, Украіны, Арменіі, Азербайджану, якія выдатна валодаюць ангельскай мовай.
Для ўдзелу ў стажыроўцы кандыдатам / кандыдаткам неабходна адправіць на е-адрас havelfellowship@rferl.org наступныя дакументы на ангельскай мове:
Запоўніць заяву на стыпэндыю імя Вацлава Гаўла можна ТУТ
Дэдлайн – 31 траўня 2017 года.
З дадатковымі пытаннямі можна звяртацца на е-адрас havelfellowship@rferl.org.
Падрабязную інфармацыю пра стажыроўку глядзіце па спасылцы.
Матэрыял з сайта adukacyja.info
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт