Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Тэма: «Падтрымка і прасоўванне грамадскага актывізму з дапамогай медыя і інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій». Арганізатары праграмы Community Connections пакрываюць усе выдаткі ўдзельнікаў і ўдзельніц.
Даты праграмы: 3-25 ліпеня 2019 года, ЗША.
Дэдлайн: анкеты для ўдзелу ў праграме павінны быць атрыманы да 17.00 22 студзеня 2019 года. Папярэднія даты правядзення сумоўя: 13-14 лютага 2019 года.
Праграма запрашае да ўдзелу: журналістаў/ак мясцовых і рэспубліканскіх інфармацыйных рэсурсаў і праектаў, якія асвятляюць сацыяльную тэматыку; актыўных удзельнікаў/iц сацсетак, блогераў/-ак і лідараў/ак меркаванняў, якія ўздымаюць тэмы, што выклікаюць грамадскі інтарэс. Таксама запрашаюцца спецыялісты/кі па сувязях з грамадскасцю і каардынатары/кі адвакацыйнай дзейнасці некамерцыйных арганізацый, якія займаюцца асвятленнем мясцовых падзеяў.
Праграма будзе карысная для тых, хто выкарыстоўвае або плануе выкарыстоўваць сучасныя інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі для адвакатавання сацыяльных пытанняў, прыцягнення грамадскай увагі да сацыяльна значных праблем, падтрымкі розных груп насельніцтва ў вырашэнні пытанняў мясцовага значэння, арганізацыі абмеркавання актуальных тэм, вывучэння грамадскай думкі, прыцягнення насельніцтва да актыўнага ўдзелу ў рэалізацыі грамадска-важных ініцыятыў.
Больш падрабязна пра праграму тут
Крыніца by.usembassy.gov
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт